11 жніўня ў Беларусі чарговы раз падвышаныя цэны на многія прадукты харчаваньня — хлеб, малако, кефір, сьмятану, тварог, а таксама ялавічыну і сьвініну. Афіцыйна паведамляецца, што такое рашэньне на прапанову Міністэрства сельскай гаспадаркі прыняло Міністэрства эканомікі, каб кампэнсаваць павелічэньне кошту сельскагаспадарчай сыравіны. Падвышэньне ў сярэднім складае 5 працэнтаў.
Дарагоўля харчоў не гарантуе, што яны будуць у продажы
Цэны ўздымаюцца штодня, заяўляюць пакупнікі. Зь імі гутарыў наш магілёўскі карэспандэнт Андрэй Белагубаў.
Спадарыня: "Вядома, шакуюць цэны. Кожны дзень усё новыя й новыя. Мяса пайшло ўсё ўгару. Малочныя падняліся. Увесь бюджэт сям'і — толькі на прадукты".
Сала — 35 тысяч за кг, мяса — 40 тысяч
Спадарыня сталага веку: "Сала — 35 тысяч. Ужо б павышалі цэны раз на месяц, а то кожны дзень цэны новыя. Няма стабільнасьці ў цэнах. Сёньня малако падаражэла, а празь дзень зноў даражэе …".
Маладая спадарыня: "Мы зь дзіцём сядзім, не працуем. Грошай няма, а ўсё даражэе. Малако й тварог для дзіцяці найперш".
На самым вялікім рынку магілёўскага Задняпроўя, "Грабянёўскім", людзей няшмат. Прадаўцы бавяцца гутаркамі. Ля павільёнаў зь мясным асартымэнтам пакупнікоў наагул няма. Гутару з прадавачкай. Ці дарагое, пытаюся, сала? Гандлярка ківае і дадае, што дужа дарагое. А што з прыбыткам?
"Зьменшыўся, і ў колькі яшчэ разоў зьменшыўся".
Карэспандэнт: "А самае дарагое мяса ды сала ў вас?".
Гандлярка: "Сорак тысяч — чыста мяса, а сала — трыццаць тысяч".
Ахвотных купляць дарагое мала
Карэспандэнт: "Ахвотнікаў купляць няма, так?".
Гандлярка: "Няма! Дый тавару няма".
Карэспандэнт: "А куды ж ён падзеўся?".
Гандлярка: "Ну, некуды падзеўся".
Пакупнікі скардзяцца, што ў гандлі зноў няма цукру
Дарагоўля харчоў, аднак, не гарантуе, што яны будуць на прылаўках. Адна з наведвальніц рынку паскардзілася:
"У мяне прапала вядро ягад, бо не магла купіць цукру. Я ж ня ведала, што яго няма. Абышла ўвесь раён і нідзе не знайшла цукру".
Малако даражэе ў сярэднім на 100 рублёў, хлеб — на 170
Сёньня ў магілёўскіх крамах памянялі цэньнікі толькі на малочную прадукцыю. Малако падаражэла ў сярэднім на сто рублёў. Хлеб ад заўтра ўзрасьце ў цане на сто семдзесят рублёў. У прыватных гутарках крамнікі прызналі, што пакупнікоў чакае сюрпрыз — хваля падаражэньня.
Асартымэнт звужаецца, затое растуць кошты
На Гарадзеншчыне апошнім часам прадукты ў крамах пастаянна даражэюць, а да таго ж іх асартымэнт звужаецца.
Гандляр зь невялікага гарадка Сьвіслач распавядае, што апошнім часам з кожным завозам тавару ў іх абавязкова новая цана на прадукты харчаваньня. Да прыкладу, ён кажа, мінулым разам соўс таматны завозілі з базы "Бакалея" па тры тысячы, а сёньня ўжо па пяць тысяч; воцат быў па 5 тысяч, а атрымалі цяпер па восем тысяч, і г.д.
Што тычыцца асартымэнту, то гандляр толькі ўсьміхаецца і кажа, што ў райцэнтры яго ніколі і не было.
Спадар: "У нас тут які асартымэнт? Гэта ў Горадні ў "Алмі" ляжыць малако і ад "Бакалеі", і ад "Беллакта", і ад шмат якіх іншых вытворцаў, а ў нас пастаўкі робіць толькі адна база "Бакалея" — і, як правіла, у лепшым выпадку пастаўляе адзін гатунак".
"У краме нічога няма зь мясных прадуктаў, нічога…"
Харчовыя крамы выглядаюць яшчэ сьціплей. Вось што мне казала пакупніца ў вёсцы Альхоўка Астравецкага раёну:
Спадарыня: "У краме нічога няма зь мясных прадуктаў, нічога. От, ляжаць нейкія дзьве палачкі каўбасы, і болей нічога зь мясных прадуктаў…".
Спадарыня распавядае, што езьдзіць па мясныя прадукты даводзіцца ў Варняны, дзе пры сьвінакомплексе працуе мясная крама. А ў вёсцы Цябы Лідзкага раёну наагул няма харчовай крамы, і туды два разы на тыдзень прыяжджае "аўталаўка". Вось што распавядае мясцовая жыхарка.
Спадарыня: "Аўталаўка" прыходзіць па аўторках і пятніцах, але што там — пратэрмінаваныя харчы. От, малако ў пакетах прывозяць, а мяса няма, трэба езьдзіць у горад. У Лідзе ёсьць міні-рынкі, і раней там заўсёды можна было набыць мяса, а цяпер няма — кажуць, што не пастаўляюць ім".
"Цэны як хлынулі, то цяпер кожны дзень нешта даражэе"
А вось што кажа пакупнік зь Ліды пра тое, як зьмяняюцца цэны на харчовыя прадукты ў крамах гораду.
Спадар: "Цэны як хлынулі, то цяпер кожны дзень на 100—200 рублёў нешта даражэе. Гэта калі кожны дзень ходзіш у краму, то яшчэ неяк не заўважаеш, а як ня быў тыдзень і прыйшоў, то на 2—3 тысячы адразу розьніцу бачыш".
"У мяне грошай няма на такія цэны…"
У Горадні на Цэнтральным рынку цэны сёньня ня меншыя, чымсьці ў прадуктовых крамах, кажуць некаторыя гарадзенцы, але ўсё роўна ідуць на рынак, спадзеючыся крыху зэканоміць.
Сталы спадар: "Не, цэны аднолькавыя, на мяса таксама — што на рынку, што ў краме. Я нічога не купіў, таму што ў мяне грошай няма на такія цэны".
Спадарыня: "Будуць расьці цэны, і будзем нейк цярпець, а што рабіць? Менш купляеш цяпер, ужо разьлічваеш неяк".
"Я лічу, што далей ужо цярпець ня трэба"
Сталы спадар: "Я лічу, што ўжо цярпець ня трэба, трэба, як у Ізраілі, выходзіць на плошчу. Інакш нічога добрага ня будзе, цэны будуць пастаянна расьці і расьці. Дабавілі да пэнсіі трынаццаць працэнтаў і падвысілі ўсё на пяцьдзесят. І гэтая дабаўка пайшла кату пад хвост. Я не магу сабе купіць ні адзеньня, нічога".
Другая спадарыня: "Пакуль я працую, я магу жыць, а далей я ня ведаю, што будзе".
"У краму як на экскурсію, бо цэны вар'яцкія"
Спадарыня: "У крамы нашы сходзіш як на экскурсію, таму што цэны вар’яцкія. Каб у мяне муж не працаваў, я б таксама не магла адзецца, таму што я пэнсіянэрка, а муж пакуль працуе".
Спадар: "Цэны на рынку як былі, так і засталіся".
"Ня думаю, што на рынку можна таньней купіць нешта…"
Спадарыня: "Ня думаю, што на рынку можна таньней купіць нешта, хіба што, можа, дзесьці".
Сталая спадарыня: "А што я думаю? Гэта нічога ня зьменіць! Во, трэба ісьці і плаціць, каб жэрці. Ну, я ня ведаю, як мы будзем выжываць з пэнсіі нашай".
Спадар: "Цэны падвышаны на ўсе прадукты, так што цяпер не хапае заробку".
"Большасьць людзей жывуць у нястачы…"
Другі спадар: "Рост цэнаў балюча ўдарае па людзях нашых. Уключаеш радыё, тэлевізар, там усё "толькі для чалавека", а на самой справе вельмі цяжка простым людзям. Каста, невялікая колькасьць людзей жыве сапраўды нядрэнна, калі паглядзець на іх. А большасьць людзей проста бядуе на сёньняшні дзень".
За апошнія сем месяцаў харчовыя прадукты падаражэлі на 45 адсоткаў
Берасьцейцам давялося сутыкнуцца і з дэфіцытам некаторых тавараў, да прыкладу — цукру. У разгар сэзону кансэрваваньня пэрыядычна зьяўляюцца чэргі па гэты тавар, кіляграм якога каштуе пяць тысяч рублёў.
Ад чацьвярга ізноў падаражэлі мясныя, малочныя прадукты, хлеб. Калі бохан у сярэднім каштаваў 2040 рублёў, то сёньня ён зьявіўся ў крамах па 2150.
І мяса з Польшчы ўжо не ратуе
Мясныя вырабы падаражэлі напалову. Калі раней берасьцейцаў ратавала прывезенае з Польшчы мяса, то цяпер існуе забарона на яго ўвоз. Таму мясныя вырабы, прывезеныя з суседняга польскага Тэрэспаля, цяпер знайсьці складана. Дый рост курсу даляра ўжо робіць польскае мяса не такім прывабным.
Зьявілася іншая тэндэнцыя: апошнім часам берасьцейцы пачынаюць набываць польскія сьпіртныя напоі, пры тым, што раней самі вазілі гарэлку ў Тэрэспаль:
Спадар: "Я ня ведаю, што гэта робіцца. Зараз беларускага мяса ў крамах не купіць, дык яшчэ і польскае перасталі вазіць. Раней хоць кантрабандай вазілі, а цяпер яно калі і ёсьць, то такое дарагое, што яго проста не набыць. Затое зараз зьявілася польскае сьпіртное. Я вось нядаўна быў на вясельлі ў сябра, дык там было польскае шампанскае".
У рэгіёне таксама праблемы з цыгарэтамі
Жыхары Берасьця адзначаюць напружанасьць і на рынку тытунёвых вырабаў. Час ад часу ўзьнікаюць праблемы з цыгарэтамі найбольш папулярных брэндаў:
Другі спадар: "Апошнім часам у Берасьці нармальныя цыгарэты можна знайсьці толькі ў вялікіх супэрмаркетах. А ў крамах і кіёсках звычайна бываюць або толькі самыя танныя, або самыя дарагія цыгарэты. Вялікага выбару няма".
Зьявіліся чуткі, што падаражэе алей
Цяжкадаступным таварам для берасьцейцаў робіцца і алей, пра чарговае падаражэньне якога ізноў ходзяць чуткі.
На адраджэньне вёскі патрацілі 40 мільярдаў даляраў. І што ў выніку?
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай арганізацыі прафсаюзаў Аляксандар Ярашук камэнтуе сёньняшнюю сытуацыю ў гандлі прадуктамі харчаваньня наступным чынам:
"Нагадаю, што ў 2006—2010 гадах на праграму адраджэньня вёскі было затрачана сума, роўная 40 мільярдаў даляраў. Гэта вялізарныя сродкі, і яны маглі карэнным чынам палепшыць сытуацыю на вёсцы, калі б там быў гаспадар. А пры цяперашняй сытуацыі гэтыя сродкі не спрацавалі належным чынам. І вельмі дрэнна, што вялікія сродкі ўкладваюцца ў галіну, у якой ня створаны ўмовы для эфэктыўнага гаспадараньня працаўнікоў. І найперш таму беларуская сельская гаспадарка зьяўляецца малаэфэктыўнай і нават стратнай. Урэшце гэта і прыводзіць да таго, што цяпер няўхільна растуць цэны на харчаваньне і ў крамах амаль штодня перапісваюць цэньнікі на харчы. Нават хлеб даражэе ў час завяршэньня ўборкі новага ўраджаю.
Вось такая цана таму, што пры цяперашнім кіраўніцтве краіны сельская гаспадарка была выведзена з эканамічнай галіны і падпарадкавана ідэалягічным задачам", — падкрэсьлівае Аляксандар Ярашук.
МАГІЛЁЎШЧЫНА

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

БЕРАСЬЦЕ

Камэнтар "Свабоды"