12 жніўня ў суполцы сацыяльнай сеткі ВКонтакте "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" адбудзецца он-лайн канфэрэнцыя сустаршыні аргкамітэта Народнага схода Віктара Івашкевіча.
Пытаньні Івашкевічу можна задаваць да 12 гадзінаў 12 жніўня.
Паводле Віктара Івашкевіча, "Народны сход – гэта спроба выкарыстоўваньня законных мэханізмаў дзеля таго, каб падняць на барацьбу за свае сацыяльныя, грамадзянскія і палітычныя правы дзесяткі, сотні і ўрэшце мільёны грамадзянаў Беларусі".
Палітык паабяцаў адказаць на пытаньні пра мэты, задачы і шляхі рэалізацыі ініцыятывы Народных сходаў, якія павінны адбыцца 8 кастрычніка па ўсёй Беларусі.
Суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" плянуе надалей праводзіць он-лайн канфэрэнцыі з вядомымі людзьмі.