Гэтак азагаловіў свае развагі на блогу часопісу The Economist міжнародны рэдактар выданьня Эдвард Лукас.
Адносіны Літвы з Беларусьсю зьяўляецца адной з загадак эўрапейскай дыпляматыі. На паверхні адносіны здаюцца ледзянымі. Літва выступае базай для заціснутай беларускай апазыцыі. Аўтакратычны рэжым у Менску даў прытулак Уладзімеру Ўсхопчыку, якога Літва хоча прыцягнуць да адказнасьці за забойствы падчас камуністычнага перавароту студзеня 1991 году. Афіцэр літоўскай спэцслужбы Вітаўтас Пацюнас, які быў на дыпляматычнай працы ў Гародні, загінуў у 2006 годзе пры загадкавых абставінах, якія не высьветленыя дагэтуль.
Тым ня менш пад паверхняй справа ідзе інакш. Гандлёвыя сувязі добрыя. Літоўскія ўлады спакойна падтрымліваць цесныя працоўныя адносіны са сваім паўднёвым суседам, і заблякавалі некаторыя спробы Эўразьвязу і ЗША ўвесьці санкцыі адносна Менску. Літоўскі прэм'ер-міністар Андрус Кубілюс праводзіць свой адпачынак у Беларусі, езьдзячы на ровары па мясьцінах Вялікага княства Літоўскага пад ветлівым, але пільным наглядам мясцовага КДБ. Некаторыя асьцерагаюцца, што Беларусь зьяўляецца ахілесавай пятой эўраатлянтычнай арыентацыі Літвы. Іншыя лічаць, што Літва зьяўляецца адной з краін, якія могуць прывесьці Беларусь назад у Эўропу. Магчыма, абодва пункты гледжаньня маюць рацыю.
Гэтыя праблемы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі пасьля арышту аднаго з вядучых беларускіх змагароў за правы чалавека Алеся Бяляцкага. Як і многія беларускія актывісты, спадар Бяляцкі не давяраў мясцовым банкам. Замест гэтага ён меў рахункі ў двух банках у Вільні. Беларускія ўлады здолелі атрымаць інфармацыю пра іх ад літоўскіх уладаў, падаючы ім падставай таго, каб затрымаць сп-ра Бяляцкага па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, што пагражае яму пазбаўленьнем волі да 7 гадоў. Абвінавачваньні зьяўляюцца надуманымі, як і вяршэнства закону ў Беларусі ў цэлым: рахункі, нават калі намінальна былі на ягонае імя, выкарыстоўваліся для яго праваабарончай працы. Зьвесткі пра яго банкаўскія рахункі ставяць пад удар ня толькі сп-ра Бяляцкага, але і арганізацыю «Вясна», якую ён узначальвае, а таксама могуць кінуць цень на яго донараў і тых, хто быў атрымальнікамі дапамогі ад яго -- ахвяраў парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
Беларусь атрымала інфармацыю, дзякуючы дамове аб прававой дапамозе паміж дзьвюма краінамі. Банкі, пра якія ідзе размова – швэдзкі SEB і нарвэскі DnbNord. Улады ў Менску першапачаткова выходзілі на банкі наўпрост, але мелі больш посьпеху, калі зьвярнуліся па дапамогу да літоўскага міністэрства юстыцыі.
Вялікая загадка, чаму гэта адбылося. У мінулым Беларусь рэгулярна рабіла такія запыты і гэтак жа рэгулярна атрымлівала адмову. Міністэрства замежных спраў Літвы выдала заяву, ў якой асуджае арышт сп-ра Бяляцкага і паведамляе, што папярэдзіла міністэрства юстыцыі супраць абмену канфідэнцыйнай інфармацыяй з беларусамі (гэта дакладна, але, верагодна, што гэта адбылося нейкі час пасьля таго, як інфармацыя аб рахунках прадстаўнікоў беларускіх НДА была ўжо перададзеная Менску). Міністэрства юстыцыі заяўляе, што ня ведала аб статусе сп-ра Бяляцкага, калі гаворка ішла аб просьбе. Яно таксама кажа, што ня ўмешвалася ў палітыку, маючы справу з такімі запытамі. Яно таксама шкадуе, што было "занадта даверлівым" і асуджае выкарыстаньне перададзенай інфармацыі.
Некаторыя беларускія актывісты і іх сябры кажуць, што кардынальныя зьмены ў паводзінах літоўскіх уладаў адбыліся каля 3 месяцаў таму, яны бачаць за гэтым ціск з боку літоўскіх спэцслужбаў. Гэта гучыць дзіўна, але зараз у Літве адбываецца шмат дзіўных рэчаў.
Ці было гэта проста бюракратычнае галавацяпства, якое прывяло таго, што інфармацыя аб рахунках сп-ра Бяляцкага была перададзеная? Ці старыя савецкія інстытуцыйныя рэфлексы? Ці гэта цынічны разьлік рэальнай палітыкі, зроблены ў абмен на некаторыя іншыя даброты? Ці, можа быць гэта стала вынікам вонкавага пранікненьня альбо маніпуляцыі дзяржаўнымі структурамі ў Вільні? Але ў любым выпадку Літва выглядае кепска.

Некаторыя беларускія актывісты і іх сябры кажуць, што кардынальныя зьмены ў паводзінах літоўскіх уладаў адбыліся каля 3 месяцаў таму
Тым ня менш пад паверхняй справа ідзе інакш. Гандлёвыя сувязі добрыя. Літоўскія ўлады спакойна падтрымліваць цесныя працоўныя адносіны са сваім паўднёвым суседам, і заблякавалі некаторыя спробы Эўразьвязу і ЗША ўвесьці санкцыі адносна Менску. Літоўскі прэм'ер-міністар Андрус Кубілюс праводзіць свой адпачынак у Беларусі, езьдзячы на ровары па мясьцінах Вялікага княства Літоўскага пад ветлівым, але пільным наглядам мясцовага КДБ. Некаторыя асьцерагаюцца, што Беларусь зьяўляецца ахілесавай пятой эўраатлянтычнай арыентацыі Літвы. Іншыя лічаць, што Літва зьяўляецца адной з краін, якія могуць прывесьці Беларусь назад у Эўропу. Магчыма, абодва пункты гледжаньня маюць рацыю.
Вялікая загадка, чаму гэта адбылося. У мінулым Беларусь рэгулярна рабіла такія запыты і гэтак жа рэгулярна атрымлівала адмову
Гэтыя праблемы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі пасьля арышту аднаго з вядучых беларускіх змагароў за правы чалавека Алеся Бяляцкага. Як і многія беларускія актывісты, спадар Бяляцкі не давяраў мясцовым банкам. Замест гэтага ён меў рахункі ў двух банках у Вільні. Беларускія ўлады здолелі атрымаць інфармацыю пра іх ад літоўскіх уладаў, падаючы ім падставай таго, каб затрымаць сп-ра Бяляцкага па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, што пагражае яму пазбаўленьнем волі да 7 гадоў. Абвінавачваньні зьяўляюцца надуманымі, як і вяршэнства закону ў Беларусі ў цэлым: рахункі, нават калі намінальна былі на ягонае імя, выкарыстоўваліся для яго праваабарончай працы. Зьвесткі пра яго банкаўскія рахункі ставяць пад удар ня толькі сп-ра Бяляцкага, але і арганізацыю «Вясна», якую ён узначальвае, а таксама могуць кінуць цень на яго донараў і тых, хто быў атрымальнікамі дапамогі ад яго -- ахвяраў парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
Беларусь атрымала інфармацыю, дзякуючы дамове аб прававой дапамозе паміж дзьвюма краінамі. Банкі, пра якія ідзе размова – швэдзкі SEB і нарвэскі DnbNord. Улады ў Менску першапачаткова выходзілі на банкі наўпрост, але мелі больш посьпеху, калі зьвярнуліся па дапамогу да літоўскага міністэрства юстыцыі.
Гандлёвыя сувязі добрыя. Літоўскія ўлады спакойна падтрымліваць цесныя працоўныя адносіны са сваім паўднёвым суседам, і заблякавалі некаторыя спробы Эўразьвязу і ЗША ўвесьці санкцыі адносна Менску