Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкаму налічылі 1 мільярд "утоеных" рублёў


У Камітэце дзяржаўнага кантролю агенцтву БелТА паведамілі, што крымінальная справа супраць старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага распачатая па факце неаплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Паводле матэрыялаў дасьледчай праверкі, Алесь Бяляцкі цягам 2009-2010 гадоў указаў толькі нязначную частку прыбыткаў, атрыманых ім за межамі Беларусі. Праверка выявіла, што сума даходу, не ўказаная палітыкам ў падатковых дэклярацыях і якая мусіць быць абкладзеная падаткам, перавышае 1 мільярд рублёў, а сума неаплачанага падаходнага падатку склала 143 мільёны рублёў.

4 жніўня Алесь Бяляцкі быў арыштаваны і сёньня пасьля допыту ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю пераведзены ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG