Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі ўзяты пад варту і будзе зьмешчаны ў ізалятар


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю прыняў рашэньне аб арышце кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі крыніцы ў праваахоўных органах.

Па словах міліцэйскага чыноўніка, Бяляцкі, затрыманы напярэдадні і абвінавачаны нібыта ва ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйных памерах, будзе зьмешчаны пад варту ў адной зь менскіх устаноў папярэдняга зьняволеньня. Такое рашэньне прынятае неўзабаве пасьля заканчэньня допыту з удзелам Бяляцкага і ягонага адваката ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў, які правялі сьледчыя ведамства.

Нагадаем, зьвесткі беларускаму боку аб банкаўскіх рахунках 400 грамадзкіх і апазыцыйных дзеячаў Беларусі яшчэ ў сакавіку перадало Міністэрства юстыцыі Літвы, на падставе якіх беларускія кантрольныя органы абвінавацілі Алеся Бяляцкага ва ўхіленьні ад аплаты падаткаў. Праўда, сёньня прадстаўнікі літоўскага Мін'юсту выказалі шкадаваньне, што канфэдыцыйную інфармацыю ўлады Беларусі выкарысталі ў палітычных мэтах.

Калегі Бяляцкага перакананыя, што арышт праваабаронцы – помста ўладаў за прававую і фінансавую дапамогу ад "Вясны" палітвязьням, іх сем'ям, а таксама ўсім рэпрэсаваным па выніках прэзыдэнцкай кампаніі сьнежня 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG