Прэсавая сакратарка міністэрства юстыцыі Польшчы Яана Дэмбэк (Joanna Dębek) паведаміла Радыё Свабода, што міністэрства не атрымоўвала ад беларускага боку запытаў аб банкаўскіх рахунках беларускіх грамадзян у Польшчы.
«Калі такі запыт будзе атрыманы, мы будзем думаць, што зь ім рабіць», -- сказала яна. Паводле спадарыні Дэмбэк, Польшча ня мае зь Беларусьсю дамовы аб абмене інфармацыяй такога кшталту, якую мае Літва. «Для такіх дзеяньняў не існуе юрыдычнай базы».