Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятло Купальля ці прошукі цемры: вайна помнікаў у Маладэчне


Лявон Цімохін
Лявон Цімохін
Перад Дажынкамі ў Маладэчне гарадзкія ўлады рэканструявалі цэнтральную плошчу. У выніку рэканструкцыі ўвесну зь яе зьнік помнік “Пакутнікам за волю і незалежнасьць” Беларусі, усталяваны ў 1993 годзе, калі кіраўнікам Маладэчна быў Генадзь Карпенка. Дэмантаж помніка выклікаў пратэсты маладэчанцаў. Але яшчэ больш пратэстаў выклікаў намер уладаў усталяваць на тым самым месцы скульптурную кампазыцыю Ўладзімера Жбанава “Папараць-кветка”. Госьцем “Вольнай студыі” – грамадзкі актывіст з Маладэчна Лявон Цімохін.

Скобла: “Спадар Лявон, колькі месяцаў таму мы з вамі гаварылі ў “Вольнай студыі” пра дэмантаж у Маладэчне помніка “Пакутнікам за волю і незалежнасьць” Беларусі. І вось тэма атрымала працяг – на месцы старога помніка мае паўстаць новы. Што гэтым разам выклікае нязгоду значнай часткі маладэчанцаў?”

Цімохін: “Гэта не нязгода, а вялікі сардэчны боль. І ня ў значнай часткі, а ў большасьці маладэчанцаў. Боль наш ад таго, што на тым асьвечаным месцы, дзе спрадвеку стаяў каменны крыж, а потым помнік “Пакутнікам за волю і незалежнасьць” Беларусі, са згоды невялічкай купкі сатаністаў, вырашана паставіць помнік паганскім багам, які будзе напамінаць пра паганскія вакханаліі падчас сьвяткаваньня сьвята Ярылы. Усё гэта падаецца пад выглядам сьвята Купальля, як нешта добрае. Але ўсе нашы рэлігіі заўсёды выціскалі з сябе, як рабства, паганства. У Бібліі гэта называецца мярзотай і запусьценьнем. І вось на асьвечаным месцы ў Маладэчне неўзабаве маюць паўстаць гэтыя мярзота і запусьценьне”.

Лявон Цімохін каля помніка пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі. 11 красавіка 2011 г.


Скобла: “На нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай Дажынкам, старшыня Менскага аблвыканкаму Барыс Батура сказаў, што супраць новага помніка выступае ўсяго 100 чалавек – і гэта пры статысячным насельніцтве Маладэчна. А вы ўпэўненыя, што на вашым баку значна больш людзей?”

Цімохін: “Тут людзі становяцца не на мой бок і не на бок паважанага сп.
І вось у горадзе, які мае сваім гербам Маці Божую, паўстане паганскі сымбаль, і сп. Батура нічога ня мае супраць! ...

Батуры. Калі старшыня аблвыканкаму будзе лічыць колькасьць вернікаў у Маладэчне па колькасьці сьвечак у царкве ці касьцёле, то ён глыбока памыліцца. Сьвечак ён можа налічыць і менш за сотню, але сотні тысячаў людзей носяць у сваім сэрцы імя Бога і стараюцца жыць па Божых запаветах. Сотні тысяч людзей ня хочуць пакланяцца паганскім багам і звычаям, а жывуць па тых запаветах, якія нам далі найвялікшыя прарокі. Дарэчы, сп. Батура цудоўна ведае, што афіцыйным гербам Маладэчна зьяўляецца выява Маці Божай. І вось у горадзе, які мае сваім гербам Маці Божую, паўстане паганскі сымбаль, і сп. Батура нічога ня мае супраць!”

Скобла: “Мне здаецца, вы ня маеце рацыі, калі называеце кампазыцыю Ўладзімера Жбанава паганскім сымбалем і, сыходзячы з гэтага, робіце свае высновы. Калі прыслухацца да вас, то трэба схаваць ад народу і скульптуру Давіда, і Вэнэру Мілоскую, і тую ж Русалачку ў Капэнгагене. Многім бачыцца ў жбанаўскім помніку сымбаль маладосьці, сымбаль каханьня. А супраць маладосьці і каханьня ці варта выступаць?”

Цімохін: “Напэўна, ня варта. Але заўважу, што розныя эратычныя сымбалі, выявы, якія ўслаўляюць прыгажосьць чалавечага цела, як згаданая вамі Русалачка, ніколі ня ставяцца на цэнтральных плошчах, іх месца ў парках, на берагах затокаў. Калі ж ідзе супрацьпастаўленьне паганства і хрысьціянства, калі апаганьваецца сьвятое месца, я катэгарычна выступаю супраць. Спытайцеся ў прэзыдэнта, і ён скажа: “Для мяне незалежнасьць Беларусі – сьвятое!”. Хай спытаецца сп. Батура ў прэзыдэнта, ці сьвятое месца, дзе стаяў помнік “Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі”… Мы, маладэчанцы, выступаем супраць паганства і апаганьваньня сьвятыняў”.

Скобла: “Дык Купальле – таксама паганскае сьвята. Вы хочаце і яго забараніць?”

Цімохін: “Не. Няхай будзе Купальле, але яго адзначаюць у парку, на рацэ. Калі Купальле праходзіць там – калі ласка. Але як можна ставіць паганскі сымбаль на цэнтральнай плошчы, дзе стаяў помнік загінулым за Беларусь? Хай бы Жбанаў паставіў свой помнік там, дзе ляжыць яго род. Голую дзеўку, якая за інтымнае месца вядзе некуды маладога чалавека, ён там прыстройваецца ззаду…”

Скобла: “Здаецца, яна яго за руку вядзе”.

Цімохін: “Маладэчанскія мастакі гавораць, што калі на помнік глядзець зьнізу, то атрымаецца – не за руку, а яе рука будзе якраз там… Трэба быць сатаністам, каб на асьвечаным месцы такое паставіць”.

Скобла: “Вы кажаце пра супрацьпастаўленьне хрысьціянства і паганства, якое выклікае кампазыцыя “Папараць-кветка”. А людзі ўжо прапанавалі сваю назву “паганскаму" помніку – Адам і Ева, тым самым палагоджваючы гэтае супрацьпастаўленьне”.

Цімохін: “Не атрымаецца аніякага палагоджваньня. Ксяндзы ў маладэчанскім касьцёле тлумачаць людзям, і людзі ведаюць, што паводле Бібліі папараць-кветка зьяўляецца сымбалем бясплодзьдзя. Адзін служыцель касьцёлу мне так і сказаў: “Хай бы ўжо ўлады паставілі помнік прэзэрватыву”. Вельмі актыўную пазыцыю ў гэтым пляне займаюць пратэстанты, іх у нас вельмі многа, некалькі цэркваў. Яны таксама супраць вяртаньня паганскіх багоў і паганскіх гульбішчаў на нашу зямлю, у цэнтар гораду”.

Скобла: “Але чаму гэтых пратэстаў ня чуе і ня бачыць Барыс Батура?”

Цімохін: “Ёсьць розныя крыніцы інфармацыі, але я ўпэўнены, што Барыс
Я зьвяртаюся да Апостальскага пасаду ў Рыме, да Ўсяленскага патрыярха, да Патрыярха ўсяе Русі Кірылы, да мітрапаліта Філярэта: невялічкая саступка паганству можа адкінуць наш народ далёка назад ...

Батура пачуе. Чаму? Таму што я да вас прыйшоў не як палітык. Гэта не палітычная справа, гэта духоўная справа. Я зьвяртаюся ад імя маладэчанскіх вернікаў усіх канфэсій ня толькі да спадара Батуры. Я зьвяртаюся да Апостальскага пасаду ў Рыме, да Ўсяленскага патрыярха, да Патрыярха ўсяе Русі Кірылы, да мітрапаліта Філярэта: невялічкая саступка паганству можа адкінуць наш народ далёка назад”.

Скобла: “Ідэалягічнае змаганьне з дапамогай помнікаў у Маладэчне працягваецца. І наўрад ці яно закончыцца з адкрыцьцём скульптурнай кампазыцыі Ўладзімера Жбанава, прымеркаваным да Дажынак. Гаворыць маладэчанскі праваабаронца Эдуард Баланчук”.

Баланчук: “Частка жыхароў Маладэчна, якія лічаць сябе сапраўднымі хрысьціянамі, вядома ж, супраць усталяваньня такога помніка. А людзям разбэшчаным падабаюцца голыя скульптуры. Што ж, гэткі ў іх густ. Яны, на жаль, сёньня пры ўладзе і могуць рабіць, што заўгодна. Падабаюцца ім аголеныя жанчыны з мужчынамі – вось і ўсталёўваюць такі помнік. Падабаецца ім Ленін – ён і стаіць у нас на цэнтральнай плошчы. Пры чым тут Ленін да Маладэчна? А на яго выдаткоўваюцца дзяржаўныя мільёны, каб пастамэнт пад ім зіхацеў. А помнік “Пакутнікам за волю і незалежнасьць” аднесьлі на задворкі і закапалі ў зямлю амаль да самай шыльды, быццам схавалі”.

Скобла: “Не прымаюць новы помнік і шматлікія маладэчанскія вернікі. Вось думка чальца Эвангельскай царквы Валерыя Брыля”.

Брыль: “Перада мной якраз ляжыць маладэчанская газэта з выявай гэтага
гэта амаральна, гэта прапаганда блуду – на плошчы паставіць выяву голай жанчыны, якая цягне за сабой голага мужчыну ...

помніка. Глядзець на яго, вядома ж, брыдка, і мяне гэта абурае. У пасланьні апостала Паўла напісана: “Выпрабоўвайце, што ўгодна Богу, і не прымайце ўдзелу ў дзеяньнях цемры, а лепш дакарайце”. Усталяваньне такога помніка ў цэнтры Маладэчна – гэта дзеяньне цемры. Гэта, па-першае, вынікі паганства і бязбожнасьці. Па-другое, гэта амаральна, гэта прапаганда блуду – на плошчы паставіць выяву голай жанчыны, якая цягне за сабой голага мужчыну. І па-трэцяе – гэта няздольнасьць гарадзкіх уладаў паглядзець на помнік духоўнымі вачамі. Якое ж пакаленьне дзяцей вырасьце, грунтуючыся на такіх скульптурных кампазыцыях?”

Скобла: “А вось меркаваньне начальніка аддзелу архітэктуры і будаўніцтва Маладэчанскага гарвыканкаму Юрыя Гапоненкі”.

Гапоненка: “Чамусьці абласная манумэнтальная рада так ня лічыць. У
Ленін таксама шмат каму не падабаецца, але ён жа стаіць, і ніхто не спрабуе яго зь месца скрануць ...

Маладэчне 98 тысячаў насельніцтва, як тут кожнаму дагадзіць? Калі было абмеркаваньне, пытаньняў ніхто не задаваў. Праекты ў гарвыканкаме выстаўляліся. А цяпер, калі ўжо практычна аддалі скульптуру на выраб, нехта напісаў пра сваю нязгоду, і мы будзем адмяняць сваё рашэньне? З усіх скульптураў, якія прапаноўваліся для ўсталяваньня ў гэтым месцы (а іх было шэсьць ці восем), скульптура Жбанава найбольш усім спадабалася. Паўтараю, ужо ўсё запушчана. Калі камусьці аднаму не спадабалася, ня ведаю… Ленін таксама шмат каму не падабаецца, але ён жа стаіць, і ніхто не спрабуе яго зь месца скрануць. Скульптуру Жбанава мы да Дажынак усталюем, нічога мяняць ня будзем”.

Скобла: “Спадар Лявон, а дзе падзеўся помнік “Пакутнікам за волю і незалежнасьць” Беларусі, які амаль два дзесяцігодзьдзі прастаяў на цэнтральнай плошчы Маладэчна?”

Цімохін: “Маладэчанскія ўлады вымушаныя былі ўсталяваць яго няхай ня ў самым цэнтры гораду, але ў даволі людным месцы – на скрыжаваньні вуліцаў Бухаўскай і Вялікага Гасьцінцу. І ўжо зноў да гэтага помніка маладыя ўскладаюць кветкі. Што да гэтак званай “рэканструкцыі” цэнтральнай плошчы, то я яшчэ раз хачу зьвярнуцца да тых людзей, якія за гэта адказваюць. Ведайце людзі, Бог за ўсімі намі назірае, і кожнаму будзе аддадзена паводле заслугаў ягоных! А старшыні Менскага аблвыканкаму Барысу Батуру я хачу напомніць старажытную беларускую калядку. Яе герой, стары дзед, убачыў, што дзеці пачалі займацца непатрэбшчынай. І далей у калядцы такія словы: “Язэп старэнькі, ёмкі ўзяўшы прут, кіем на дзьверы паказаў ім тут. Вы сабе грайце сваё “гоца-ца”, толькі ня гневайце Езуса-хлапца”. Думаецца, што сп. Батура ўсьведамляе, што з усяго гэтага можа атрымацца”.
  • 16x9 Image

    Міхась Скобла

    Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў філфак БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Сябра СБП і БАЖ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG