Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адваката Мар'яну Сямешку не пусьцілі да Дашкевіча


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Сёньня адвакатка Мар'яна Сямешка прыехала ў Горацкую калёнію наведаць свайго падабароннага Зьмітра Дашкевіча, якога ўжо трэці раз зьмясьцілі ў штрафны ізалятар.

Намесьнік начальніка Горацкай калёніі па рэжымна-апэратыўнай працы Аляксандар Лапатка заявіў спадарыні Сямешцы, што пабачыць Дашкевіча ёй не дазваляе — з той прычыны, што зьняволены знаходзіцца ў ШЫЗА.

Паводле слоў нявесты Дашкевіча Насты Палажанкі, якая была побач з адвакаткай і размаўляла з кіраўніцтвам калёніі, зь юрыдычнага пункту гледжаньня гэта абсалютная бязглузьдзіца, бо адвакат, паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, мае права бачыць свайго падабароннага без абмежаваньня ў часе і месцы, а да таго ж у канфідэнцыйнай абстаноўцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG