Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Бандарэнку з бальніцы забралі невядомыя


Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка
Зьмітра Бандарэнку, які сёньня раніцай быў дастаўлены ў бальніцу, павезьлі ў невядомым напрамку людзі ў цывільным.

Як паведаміла Белапан яго жонка Вольга, зьняволенага даставілі з турэмнай бальніцы у 5-ю клініку Мінска пад аховай прыкладна у 10.00. "Я прайшла ў прыёмнае аддзяленьне, каля уваходу стаялі сябры Дзімы. Увайшоў чалавек у цывільным і сказаў, што, калі мы не хочам непрыемнасьцяў, то павінны разысьціся. Я была ўнутры, калі мне паведамілі, што машына, у якой знаходзіўся муж, паехала", — паведаміла Вольга Бандарэнка.

Паводле яе слоў, урачы бальніцы ужо практычна аформілі дакумэнты, але Бандарэнку павезьлі, "і дакумэнты паклалі ў стол". Дзе зараз знаходзіцца яе муж, Вольга не ведае.

Як паведамлялася раней, 26 ліпеня Зьміцеря Бандарэнку павінны апэрыраваць у 5-й бальніцы.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь", давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава на выбарах 2010 года, Бандарэнка ў красавіку быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі за "арганізацыю групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і актыўны удзел у іх".

Пасьля затрыманьня ў сьнежні мінулага года і утрыманьня пад вартай у СІЗА КДБ у яго абвастрыліся хранічныя захворваньні. У траўні яго агледзеў нэўроляг, які заявіў, што зьняволенаму патрэбна апэрацыя — у яго дыягнаставаныя чатыры грыжы дыскаў пазваночніка, ушчамленьне трох сьпіннамазгавых нэрва. У чэрвені стан зьняволенага пагоршыўся, яго перавялі у мэдсанчасьць, а затым у Рэспубліканскую турэмную бальніцу. Бандарэнка паставілі перад выбарам: адпраўка ў калёнію або апэрацыя. У такіх умовах ён вымушаны быў даць пісьмовую згоду на апэрацыю. Пры гэтым у кансультацыі нэўрахірурга асуджанаму адмоўлена. Фактычна размова ідзе аб прымусовай апэрацыі, заяўляюць сваякі, сябры і аднадумцы Зьміцеря.

Неадкладна вызваліць Зьміцеря Бандарэнку афіцыйны Мінск заклікаў старшыня Эўрапарламэнта Ежы Бузэк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG