Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч: "Гэты вар'ят нешта наблытаў"


 Сяргей Гайдукевіч
Сяргей Гайдукевіч
Гэтак лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі адрэагаваў на тое, што нарвэскі тэрарыст Андэрс Брэйвік у сьпісе нацыяналістычных партыяў Усходняй Эўропы назваў ЛДПБ.

"Я пасьмяяўся. Вар'ят, што я магу сказаць. З такім самым посьпехам ён мог назваць нацыяналістычнымі лібэральна-дэмакратычныя партыі Вялікабрытаніі ці Японіі. Для мяне гэта заява вар'яцкага маньяка", — заявіў Гайдукевіч у інтэрвію "Свабодзе".

На пытаньне, чаму Брэйвік мог назваць ЛДПБ нацыяналістычнай партыяй, Гайдукевіч сказаў:

"Ня ведаю, пераблытаў з кім-небудзь. Корпаўся недзе і пераблытаў. Мы ніколі да гэтай плыні дачыненьня ня мелі. Вар'ят, што тут скажаш. Хіба я калі-небудзь выступаў супраць нейкіх нацыянальнасьцяў? У праграме партыі напісана, што мы ўспрымаем толькі паняцьце "грамадзянства". Мы адмоўна ставімся да любых нацыяналістычных рухаў".

Што тычыцца таго, якое месца ЛДПБ займае ў палітычным спэктры, то, на погляд Гайдукевіча, ягоная партыя паказвае, што такое "канструктыўная апазыцыя".

"Няма ў сьвеце прыкладаў, калі да ўлады прыходзяць крайне левыя ці крайне правыя. І ў нас у Беларусі гэтага ня будзе. Прыйдуць да ўлады прадказальныя палітыкі, канструктыўна настроеныя да дзяржавы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG