Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянка Расеі хоча даказаць праз суд, што ня лаялася


Грамадзянка Расеі Марына Дукмасава просіць Менскі гарадзкі суд адмяніць рашэньне суду Партызанскага раёну Менску, які аштрафаваў яе за дробнае хуліганства.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», Марына Дукмасава разам са сваім непаўналетнім сынам, таксама грамадзянінам Расеі, была затрыманая 6 ліпеня ў Менску каля гандлёвага цэнтру «Тытан», дзе праводзілася маўклівая акцыя. Яе абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы і 7 ліпеня аштрафавалі на 350 тысяч рублёў за «дробнае хуліганства».

Грамадзянка Расеі ня лічыць сябе вінаватай. Рашэньне суду яна называе незаконным, а паказаньні сьведкі — недапушчальнымі як доказы, бо яны не былі аформленыя адпаведным чынам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG