Пётар Пракаповіч вызвалены ад пасады старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Адпаведны ўказ Аляксандар Лукашэнка падпісаў 18 ліпеня,.паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.
23 чэрвеня кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей афіцыйна прадставіў калектыву Нацыянальнага банка выконваючага абавязкі старшыні праўленьня Юрыя Алымава.
Раней Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Пётар Пракаповіч больш ня будзе працаваць у Нацыянальным банку, а будзе задзейнічаны на іншых кірунках.
«Пётар Пятровіч больш у Нацыянальны банк ня вернецца. Я хачу, каб ён жыў», — заявіў Лукашэнка журналістам падчас працоўнай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць.
«Гэта чалавек, надзвычай адданы сваёй краіне, сумленны і прыстойны. І ён памыляўся, і ўрад, і я павінен быў гэта бачыць», — сказаў Лукашэнка. Таму «не пасыпайце галаву попелам, гэта самы адданы Айчыне чалавек».
Пятру Пракаповічу 68 гадоў. Нацбанк ён узначальваў з 1998 года. У студзені гэтага года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў тэрмін паўнамоцтваў Пракаповіча на пасадзе старшыні праўленьня Нацыянальнага банка да 31 сьнежня 2015 года.