Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевічу надалі статус "злоснага парушальніка"


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Адміністрацыя калёніі ў Горках надала палітвязьню, лідэру "Маладога Фронту" Зьмітру Дашкевічу статус "злоснага парушальніка парадку адбыцьця пакараньня".

Па неафіцыйнай інфармацыі, Зьміцер Дашкевіч мае 2 спагнаньні. Першае зь іх - заключэньне ў карцар. У чым палягае другое спагнаньне бліжэйшым часам будзе высьвятляць адвакат, перадае прэс-служба "Маладога фронту".

Новы статус Зьмітра Дашкевіча ўжо дзейнічае. Яму скарацілі з 200
да 35 тысяч рублёў на месяц суму, на якую ён можа атаварыцца ў турэмнай краме. Палітвязьня могуць чакаць сталыя заключэньні ў карцар, скарачэньні колькасьці спатканьняў і нават новая крымінальная справа за парушэньне правілаў унутранага распарадку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG