Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка, зьбіраючыся ехаць у адпачынак на вёску і на дачу, разьвітваюцца адзін з адным і з аўдыторыяй "Свабоды" на месяц.
Саўка ды Грышка. Адпачынак
Саўка:
Эта анціпазіціўна, проціў правіл,
Што Мядзьведзеў афіцыйна не паздравіў.
Гдзе жа піецет к “Славянскаму базару”?
Як аправіцца ад гэтага удару?
Грышка:
Ты з базарамі сваімі разьбірайся,
А мяне чакае вёска, рэчка, лазьня,
А мяне чакаюць козы ды каровы,
Заўтра еду ў вёску, дык бывай здаровы!
Саўка:
Ну, сагласен, глаўна – перажыць нам срэду,
І тада на дачу тожа я паеду.
Взяў я отпуск на рабоце цэлы месяц.
Марыную мяска – заўтра буду есьці.
Разам (рэфрэн):
Яскрава сонца сьвеціць.
Сустрэнемся празь месяц!
Гудбай, арывідэрчы!
Пара на дно залегчы.
Грышка:
Вёска – гэта лекі для душы і сэрца.
Трэба нэгатыў з душы і сэрца сьцерці,
Трэба скінуць кіляграм благіх эмоцый
І для новай барацьбы набрацца моцы.
Саўка:
А на дачы тожа адрастаюць нервы.
Я, канечне, не пасьледні і ня первы,
Хто на дачу ўместа Турцыі падаўся...
Не была валюты – ў этам і бяда ўся.
Рэфрэн