Злучаныя Штаты Амэрыкі занепакоеныя "ўсё больш жорсткай тактыкай, якая ўжываецца беларускімі ўладамі супраць дэманстрантаў і журналістаў" падчас мірных акцый пратэсту, заявіла на брыфінгу ў Вашынгтоне прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд.
"Сотні пратэстоўцаў, у тым ліку больш за 20 журналістаў, якія асьвятлялі пратэсты, былі затрыманыя падчас апошняй дэманстрацыі 6 ліпеня, - канстатавала Нуланд. - Мы заклікаем урад Беларусі вызваліць усіх затрыманых і паважаць правы грамадзян Беларусі, уключна з правам на свабоду сходаў. Мы працягваем заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў у Беларусі".
Паводле праваабаронцаў, 6 ліпеня падчас акцыі маўклівага пратэсту ў Беларусі было затрымана каля 400 чалавек, у тым ліку ў Менску каля 190 чалавек, зь якіх прыкладна 90 ужо асуджаныя. Суды павінны працягнуцца сёньня.
Усяго за час правядзеньня акцый маўклівага пратэсту, арганізаваных групай "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі", якія праходзяць у Беларусі з 8 чэрвеня, было затрымана каля 1.730 чалавек, у тым ліку журналісты.