Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) падае кроніку і статыстыку затрыманьняў журналістаў падчас «маўклівых» акцыяў. 6 ліпеня затрыманыя 24 карэспандэнты, у тым ліку замежныя.
6 ліпеня ў Менску і рэгіёнах пад затрыманьні (з улікам адпушчаных) трапілі 24 прадстаўнікі СМІ (14 — у Менску, 2 — у Гародні , 1 — у Наваполацку, 2 — у Баранавічах, 1 — у Магілёве, 4 — у Бабруйску).
Гэта, у прыватнасьці, карэспандэнт агенцтва "Інтэрфакс-Захад" Сяргей Куцук, фотакарэспандэнт "Белгазеты" Вадзім Заміроўскі, карэспандэнты "Радыё" Свабода "Алег Грузьдзіловіч і Алесь Дашчынскі, карэспандэнт газэты "Наша Ніва" Ягор Марціновіч, карэспандэнт інтэрнэт-партала Tut.by Антон Матолька, карэспандэнт навінавага інтэрнэт-рэсурсу "Салідарнасьць" Алена Якжык, карэспандэнт "Эўрарадыё" Андрэй Елісееў, намесьнік рэдактара інтэрнэт-газэты "Ежедневник" Андрэй Аляксандровіч, карэспандэнт газэты "Народная воля" Ігар Іваноў.
Таксама ў Менску была затрыманая здымачная група НТВ: Канстанцін Марозаў, Дзьмітры Давыдзенка, Георгій Грывенны і Павал Антонаў.
У Горадні былі затрыманыя карэспандэнт польскага радыё TOK FM Агнешка Ліхняровіч і карэспандэнт газэты "Вячэрні Гродна" Паліна Жураўлёва.
У Наваполацку затрыманы карэспандэнт інтэрнэт-рэсурсу ximik.info Аляксандр Муждабаеў, у Баранавічах - карэспандэнты Intex-Press Дзьмітры Макарэвіч і Людзьміла Пракопава.
У Магілёве затрымалі карэспандэнта інформагенцтва БелаПАН Алеся Асіпцова. У Бабруйску былі затрыманыя карэспандэнты газэты "Бабруйскі кур'ер" Віктар Масаловіч і Віктар Качан, карэспандэнты "Бабруйскага рэгіянальнага парталу" Сяргей Лацінскі і Аляксандр Сушчэўскі.