Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі салідарнасьці за мяжой


Удзельнікі акцыі на заканчэньне прайшлі з аплядысмэнтамі каля амбасады.
Удзельнікі акцыі на заканчэньне прайшлі з аплядысмэнтамі каля амбасады.
Акцыі салідарнасьці з маўклівымі пратэстамі ў Беларусі пачаліся і за мяжой. Сёньня ўвечары людзі сабраліся каля будынкаў амбасадаў Беларусі ў Маскве, Вільні, Варшаве і пляскалі ў далоні.

Каля 20 чалавек сёньня прыйшлі да амбасады Беларусі ў Вільні а 7-ай гадзіне вечара на акцыю салідарнасьці з пратэстамі ў Беларусі. Паліцыянт, які ахоўваў амбасаду, звыклы апошнім часам да пратэсту ў гэтым месцы, зьдзіўлена перапытваў удзельнікаў — маўляў, вы без плякатаў, без сьцягоў, а якія у вас патрабаваньні, так у вас акцыя ці не акцыя, як гэта зразумець?

"Я думаю, тыя, хто ў курсе, якая сытуацыя ў Беларусі, яны зразумеюць нас, зразумеюць, чаму мы тут стаім і слоў тут ніякіх не патрэбна", — кажа студэнтка ЭГУ зь Вільні Тацяна, адна з удзельніц.

Юры Алейнік
"Гэта не першая акцыя пры беларускай амбасадзе, цяпер ці не штотыдзень у Вільні акцыі салідарнасьці альбо пратэсту, а то і па некалькі за тыдзень.
Мы спадзяемся, што акцыі будуць усё больш масавымі.

Але што да акцыяў падтрымкі рэвалюцыі праз сацыяльную сетку, то гэта першая такая. Мы спадзяемся, што акцыі будуць усё больш масавымі надалей, кожную сераду мы плянуем працягваць. Абвесткі і інфармацыя пра віленскія акцыі будзе ў сацыяльных сетках тамсама, дзе паведамляецца і пра акцыі ў Беларусі", — кажа адзін з арганізатараў, Юры Алейнік, каардынатар грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве.

Адзін з арганізатараў, Віктар Гарбачоў у часе акцыі нагадаў удзельнікам ў Вільні, што ў Беларусі ім бы не дазволілі пляскаць у далоні - ён выконваў ролю прадстаўніка КГБ, які спрабаваў забараніць аплядысмэнты, але актывісты яго перамаглі.

"Хацелася б, каб такія акцыі салідарнасьці прайшлі б па ўсіх краінах. Каб паказаць усяму сьвету, да чаго дайшла беларуская ўлада, што з-за воплескаў арыштоўваюць людзей. А нашы аплядысмэнты сёньня на знак
Хацелася б, каб такія акцыі салідарнасьці прайшлі б па ўсіх краінах.

салідарнасьці з усімі ў Беларусі, з тымі, хто пратэстуе, ўсім несправядліва асуджаным у турмах. Нас сёньня 5, 10, 20, а праз месяц будзе 100 чалавек. Тут мы тлумачым, а людзі ў Літве звычайныя нам папросту не даюць веры, яны кажуць, што за аплядысмэнты і маўчаньне немагчыма, каб саджалі. Кажуць нам, што мы манім, што мы пятая калёна. Але мы тлумачым. А цяпер мы сустракалі такога недаверлівага, які пабачыўшы па тэлебачаньні літоўскім, што робіцца ў Беларусі, сам нам сказаў — які жах, што робяць беларускія улады. Таму і мы інфармуем, і мы тут выказваем і будзем надалей выказваць падтрымку і салідарнасьць змагарам за дэмакратыю ў Беларусі, ўсёй Беларусі, і гэтым набліжаць дэмакратычныя зьмены ў нашай краіне", — сказаў Віктар Гарбачоў, лідэр руху "За свабоднае прадпрымальніцтва", прадстаўнік Дому аб'яднанай Беларусі ў Вільні.

Віктар Гарбачоў у часе акцыі нагадаў удзельнікам ў Вільні, што ў Беларусі ім бы не дазволілі пляскаць у далоні - ён выконваў ролю прадстаўніка КГБ

У ліку удзельнікаў акцыі ў Вільні былі і мясцовыя беларусы, і актывісты, якія цяпер з-за перасьледу на радзіме часова жывуць у Літве, віленскія студэнты, а таксама беларуская моладзь з розных краін.

"Я прыйшла сюды, каб паказаць, што я не згодна з дзеяньнямі ўлады ў Беларусі, " — сказала удзельніца віленскай акцыі, Марына з Масквы.

Тым часам і ў Маскве перад будынкам беларускай амбасады сёньня больш за 30 чалавек, як паведамляе у твітэры карыстальнік @adagamov, білі ў далоні 15 хвілінаў. У Маскве гэта ўжо другая акцыя, першая прайшла 3 ліпеня ў нядзелю.

"Саюз беларусаў у Польшчы" (Związek Białoruśinów w Polsce) стварыў у Facebook групу, якая араганізавала сёньня акцыю маўклівага пратэсту пры амбасадзе Беларусі ў Варшаве. Калі тэлеканал Белсат паведаміў актывістам, што амбасада Беларусі ў Варшаве ладзіць сёньня банкет з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці, варшаўскія беларусы, апрача акцыі каля амбасады, яшчэ і каля рэстарацыі Villa Nuova, дзе балявалі беларускія дыпляматы, нагадалі апладысмэнтамі пра пратэсты ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG