Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры гады з адтэрміноўкай за «дыктатара»


Пасьля суду — Аксана Пачобут, маці журналіста Ванда, дачка Яна.
Пасьля суду — Аксана Пачобут, маці журналіста Ванда, дачка Яна.
Суд у Горадні сёньня прызнаў вінаватым у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку журналіста «Газэты Выборчай» Андрэя Пачобута. Ён пакараны трыма гадамі зьняволеньня з адтэрміноўкай на два гады. Па артыкуле аб абразе прэзыдэнта Андрэй быў апраўданы. Яго выпусьцілі на волю ў залі суда.

У суд на зачытваньне выраку Пачобуту пусьцілі толькі самых блізкіх ягоных родзічаў, астатнія чакалі на ганку. Мала хто верыў, што Анджэй праз колькі хвілін зьявіцца ў дзьвярах суду без канвою, але гэта здарылася. Андрэй выйшаў, і найперш абняў жонку Аксану і ўзяў на рукі свайго малога сына Яраслава.

Потым зьвярнуўся да калег-журналістаў:

«Мяне прызналі вінаватым, які незалежны суд? Я ніякага злачынства ня зьдзейсьніў, але прызналі, што я паклёп на Лукашэнку ўзьвёў. Я так разумею, што паклёп — гэта тое, што я яго дыктатарам назваў, вось такога кшталту паклёп».

Адвакат журналіста Аляксандар Бірылаў патлумачыў:

«Прысуд: прызнаны вінаватым па паклёпе ў адносінах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Прызначана пакараньне ў выглядзе трох гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Па артыкуле 368 — „абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь“ — апраўданы праз адсутнасьць складу злачынства».

Адвакат удакладніў:

«Палічылі, што пакараньне, якое яму прызначана, можа быць адкладзена, адтэрмінавана на два гады. Калі ён цягам двух гадоў ня зьдзейсьніць ніякіх правапарушэньняў, то будзе лічыцца, што ён ужо ня будзе пакараны».
Аксана Пачобут: Ня ведаю, што будзе далей, але сёньня ў мяне сапраўды сьвята…

Не хаваў свайго задавальненьня другі адвакат — Уладзімір Кісялевіч:

«Ён трымаўся спакойна. Дзякуй Богу, што яго вызвалілі сёньня з-пад варты. Я вельмі рады, вельмі рады бачыць сёньня чалавека, які выйшаў з-за кратаў, практычна з клеткі, і цяпер разам з намі».

Андрэева жонка Аксана Пачобут сказала пасьля суду:

«Для мяне было гэта нечакана, што яго вызваляць, прынамсі сёньня. Ня ведаю, што будзе далей, але сёньня ў мяне сапраўды сьвята… Было нечакана, калі мы зайшлі ў залю і ўбачылі там поўна БРСМ, усе месцы занятыя. Яны паводзілі сябе нахабна, сядзелі, не ўставалі, не саступілі месца нават Андрэевай маці. Таму я думала, што вырак адназначна жорсткі будзе. Ён, вядома, жорсткі, але гэтая адтэрміноўка — яна дае мне надзею, што за два гады шмат што зьменіцца, і нават нашмат хутчэй, і, можа, яму ўдасца канчаткова пазбавіцца ад гэтай кары».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG