Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афарызмы славутых беларусаў


Гасподзь схіляецца да ўсіх, ды ніцых духам Ён ня чуе.
Ніна Мацяш

Хоць, праўда, хлеб ядуць і з вуды, але не ўсе і не заўсюды.
Якуб Колас

Гаршчок агорнуты пашанай, хоць ён фаміліі глінянай.
Якуб Колас

Паэт – ён гарыць, як балючы гузак на лобе абражанага народу.
Рыгор Барадулін


Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасьця на вышыню нашых магіл.
Кастусь Каліноўскі

Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасьць карыстацца свабодай.
Леў Сапега

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова.
Алесь Разанаў

Горай ня будзе, бо лепш не было.
Уладзімер Някляеў

Як ад нараджэньня зьвяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вульлі свае, – так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.
Францішак Скарына

Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой.
Уладзімер Караткевіч

Як заўжды на вайне, галоўная плата – кроў, і плаціць той, хто найменш вінаваты.
Васіль Быкаў

Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш.
Якуб Колас

Пакуль дашукаесься адной школы з кніжкамі, пройдзеш трыццаць корчмаў з гарэлкай.
Аляксандар Ельскі

Быць паэтам знача ня толькі любоў зьняволеных землякоў, але й помста сільных ворагаў нашай зямлі і свабоды.
Ларыса Геніюш

Багацее ня той, хто шмат працуе, а той, хто ўмее гаспадарыць.
Зянон Пазьняк

Яшчэ нікому не ўдавалася закратаваць вакно памяці.
Уладзімер Арлоў

Кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсьць, і набліжае тое, што будзе.
Кузьма Чорны

Каб сонца засланіць, вушэй асьліных мала.
Кандрат Крапіва

Народ можа дараваць пісьменьнікам многае, але ня можа дараваць маўчаньня ў часы, калі вырашаецца яго лёс.
Максім Танк

Зусім не хістаюцца слупы, асабліва – глыбока ўкапаныя.
Янка Брыль

Не народ для ўрада, а ўрад для народа.
Кастусь Каліноўскі

Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў.
Уладзімер Караткевіч

Сорам у спадчыну не пераходзіць.
Рыгор Барадулін

Хто бачыў сьмерць душы?
Ігар Бабкоў

Паміраньне мовы такая ж натуральная зьява, як і нараджэньне яе. Быць можа, што і мая мова некалі памрэ. Як памру я сам, чалавек. І я аніяк не баюся натуральнай сьмерці. А от калі насільна паміраць – страшна.
Ян Скрыган

Кажуць: зло нараджае зло. А найчасьцей – яго нараджае надзея на адпушчэньне грахоў.
Максім Танк

Не сумуйце, як тыя, што надзеі ня маюць.
Казімер Сваяк

Усё будзе добра, толькі нічога ня трэба рабіць.
Аляксандар Уласаў

Той сумленна рассудзіць, хто сабе не даруе...
Генадзь Бураўкін

Не цьвярдзі таго, за што ты ня можаш прысягнуць у імя чысьціні свайго сумленьня.
Язэп Драздовіч

Абыякавы да мінулага ня мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсьць першы кандыдат на маральную, а затым і фізычную сьмерць. Усё адно хто гэта - чалавек ці народ.
Уладзімер Караткевіч

Перад тварам сьмерці кожны ня рыцар, а толькі пілігрым-вандроўнік.
Макалай Крыштаф Радзівіл Сіротка

Якім бы велічным ні здаваўся трон, усё роўна на ім сядзіць задніца.
Рыгор Барадулін

Дзе сёньня мяжа паміж свабодай і няволяй? Дзе крытэр, каб адрозьніць вольнага чалавека ад нявольніка? Гэтая мяжа – не турма. Сёньня ў турме можна быць больш вольным, чымся “на волі”. Мяжа паміж свабодай і няволяй у першую чаргу ў нас самых.
Аўген Калубовіч

Для прыстойнага чалавека няма большай асалоды, як жыць у сваёй айчыне ў поўнай бясьпецы, ні з кім ня біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зьняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро.
Леў Сапега

Праўда ў гісторыі – функцыя адназначная, зь яе робяць урокі. З хлусьні ніякіх урокаў ня зробіш, апроч новай хлусьні.
Васіль Быкаў

Праходзіць час, і фатаграфія шчыміць.
Зянон Пазьняк

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто - і тады пераможаш.
Уладзімер Караткевіч

Добра быць коласам, але шчасьлівы той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?
Максім Багдановіч

Менавіта нацыянальная ідэя спараджае ідэю палітычнага выбару, выбару свабоды.
Вінцук Вячорка

Працэнт адказных людзей у грамадзтве наўрад ці моцна мяняецца. Адказных за сябе й ня толькі заўсёды меншасьць. Адказнасьцю не заразіш.
Вінцук Вячорка

Літаратурны набытак эміграцыі вызначаецца ня толькі тым, што ёй створана, але й тым, што яна зьберагла.
Аляксей Каўка

Выжываць -- гэта любой цаною, а жыць -- гэта ўсё-ткі менш ці больш сумленна.
Янка Брыль

У істоце кожнага страху ляжыць наша няведаньне, наша цемната.
Якуб Колас

Хваробы лечаць і атрутамі.
Максім Багдановіч

Усе дарогі бясконцыя, апрача той, якая вядзе на могілкі.
Максім Танк

З Бацькаўшчынай — як з каханай, добра быць разам, ісьці па яе дарогах, ляцець, каб убачыць усю.
Зянон Пазьняк

Я ведаю людзей, якія задыхнуліся ад вострага недахопу свабоды.
Уладзімер Арлоў

Бяздушная еднасьць горш за духоўнае разьеднаньне.
Пётра Сяўрук

Нацыя -- гэта нішто іншае, як міт пра Нацыю.
Валянцін Акудовіч

Людзі гоняцца за багацьцем не дзеля таго, каб рабіць бліжнім дабро, а каб нічога не рабіць, або – што яшчэ горш – каб шкодзіць.
Ян Баршчэўскі

Без чалавечнасьці ня будзе й вечнасьці.
Пімен Панчанка

Чалавечае жыцьцё праходзіць паміж успамінам і надзеяй.
Ігнат Ходзька

Дзеці – усьмешка Божая.
Уладзімер Караткевіч

Сьмерць кожны дзень ходзіць вакол, кожную хвіліну нішчыць і маладзенькія, і старыя формы жыцьця, і мы не зварачаем на гэта ўвагі, і толькі тады яна робіць моцнае ўражаньне, калі ўмірае хто блізкі або калі наваліцца мор і людзі пачынаюць уміраць агулам – тады чалавека ахоплівае жах і ён губляе галаву. І вось што цікава. Калі парушаюцца драбязговыя правы, то чалавек гатоў грызьціся за гэта і кусацца зубамі; там жа, дзе разьбіваецца сама аснова, прынцып, ён згінае сваю галаву і моўчкі падстаўляе яе пад абух.
Якуб Колас

Жыцьцё дзівоснае, калі да ўсяго ставісься як да тайны.
Сьвятлана Алексіевіч

Можа таму і памірае ад настальгіі чалавек, які пры жывой радзіме топча чужыя травы, лашчыць чужыя кветкі, чуе чужую мову сваіх дзяцей.
Янка Сіпакоў

І фанатыкі, і бязбожнікі, — адной маткі дзеці — крайнасьці... Няма жыцьця ў крайнасьці... Нішто не жывець, не расьцець у вагні, нішто не жывець, не расьцець у марозе. Толькі між агнём і марозам усё расьцець, усё цьвіцець, разьвіваецца, красуецца.
Язэп Драздовіч


Лепей памерці ад голаду, смагі і шчасьця ня ведаць спрадвеку, чым подласьць зрабіць хоць каму без развагі, тым болей – забіць чалавека.
Ян Чачот

Людзі доўга не жывуць.
Барыс Пятровіч

Гісторыя нагадвае склад запасных частак, зь якога кожны цягне патрэбную для сябе дэталь.
Максім Танк

У жыцьці няма нічога вечнага, бо жыцьцё самое да пары.
Ларыса Геніюш

Нішто так не вядзе каралеўства да хуткага заняпаду і зьнішчэньня, як наступ на веру.
Мялеці Сматрыцкі

У савана няма кішэняў.
Уладзімер Караткевіч

Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным.

Васіль Быкаў

Эх, чалавек, чалавек! Усё роўна не дабіцца табе, адкуль усё і што яно…
Максім Гарэцкі

Верш нараджаецца не з уласнага «хачу», а зь безабароннага «хочацца».

Алесь Разанаў

Крыкі спрэчкі не разьвяжуць.

Якуб Колас

Назад ня прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае.
Якуб Колас

Няма, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек мае розум і навуку ў галаве.
Кастусь Каліноўскі

Самая большая памылка Бога, што ён стварыў чалавека, які стаў і яго забойцам...
Максім Танк

Час - люстэрка, у якім кожны ўбачыць сябе, як іншага.
Алесь Разанаў

Разумнаму слава -- што крылы, а дурню – камень ці пятля.
Пятрусь Броўка

Ня вер, калі праклінаюць цябе званамі ўсіх званіц. Яны скрыта моляцца, цалуючы цябе.
Максім Танк

Гасподзь схіляецца да ўсіх, ды ніцых духам Ён ня чуе.
Ніна Мацяш

Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія.
Якуб Колас

І датуль чалавек жывы, покуль зь ім душа размаўляе.
Рыгор Барадулін

Без атак і абароны няма сапраўднае вайны.
Якуб Колас

Вёрстаў кіямі ня зьлічыш.
Уладзімер Дудзіцкі

Я такіх паэтаў не страчаў, якія маглі б напісаць лепш, але напісалі горш.
Максім Танк

І датуль чалавек жывы, покуль зь ім душа размаўляе.
Рыгор Барадулін

Воля аплачваецца крывёй, рабскае жыцьцё -- боязьзю, а выбар робіць сумленьне.
Кастусь Тарасаў

Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсьць той спажытак для душы.
Максім Багдановіч

Статуты патрэбныя кожнай дзяржаве, як вочы целу.
Пётр Скарга

Страта любові да сваёй краіны – самае страшнае з усяго, што ў нас адбылося. Страшней за самы страшны крызіс. Дэвальвацыя рубля нішто ў параўнаньні з дэвальвацыяй любові.
Уладзімер Някляеў

Менавіта супраціў націску нараджае пачуцьцё свабоды.
Юры Дракахруст

Чалавек — гэта правіла, якое складаецца з адных выключэньняў.
Фёдар Яфімаў

Калі ты ня ўмееш сам забаўляцца, дык табой забаўляюцца іншыя.
Валянцін Акудовіч

Адчуваю сябе лепш, чым было, але горш, чым хацелася б.
Рыгор Барадулін

Порахам чалавека ня выхаваеш.
Васіль Быкаў

Шануй чужое аж да пакланеньня, сваё любі да самазабыцьця.
Пятро Бітэль
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG