Ад 1 ліпеня Польшча прымае ад Вугоршчыны старшынёўства ў Эўрапейскім Зьвязе. Чакаецца, што падчас кіраваньня альянсам Польшча яшчэ больш узмоцніць усходні вэктар эўрапейскай палітыкі.
Старшынёўства Польшчы ў Эўрапейскім Зьвязе прыпадае на цяжкі час – паглыбленьне эканамічнага крызісу, які пагражае самім асновам аб’яднанай Эўропы. Напярэдадні прэм’ер-міністар Дональд Тус заявіў:
“Асновы Эўропы знаходзяцца пад пагрозай і моцнае лідэрства як ніколі патрэбнае менавіта цяпер... Старшынёўства Польшчы адродзіць веру ў эўрапейскія інстытуты”.
З моманту ўступленьня ў Эўразьвяз у 2004 годзе Польшча прайшла розныя этапы дачыненьняў зь вялікай Эўропай. У 2005-2007 гадах быў пэрыяд ахалоджваньня, зьвязаны з кіраваньнем у краіне братоў-блізьнятаў Леха і Яраслава Качынскіх ды іх кансэрватыўнай партыі Закону і справядлівасьці. Аднак сытуацыя зьмянілася, калі выбары выйграла Грамадзянская плятформа на чале зь цяперашнім прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам.
Сярод самых актуальных пытаньняў польскага старшынёўства будзе цяперашні эканамічны крызіс і становішча ў Грэцыі, Ірляндыі і Партугаліі. Зьмены ў Паўночнай Афрыцы апошніх месяцаў вымусяць Варшаву зьвярнуць сваю ўвагу на поўдзень. У сьнежні ў Варшаве чакаецца саміт лідэраў краінаў Паўночнай Афрыкі, дзе мова пойдзе пра дапамогу Эгіпту і Тунісу.
Наогул за 184 дні свайго старшынёўства ў ЭЗ Польшча прыме на сваёй тэрыторыі каля 30 тысяч дэлегатаў розных структураў і правядзе 300 сустрэчаў экспэртаў.
Як чакаецца, не забудзе Польшча і пра сваіх усходніх суседзяў. Польшча зьяўляецца адным зь ініцыятараў праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства”. Кульмінацыяй яе намаганьняў у гэтым кірунку стане верасьнёўскі саміт “Усходняга партнэрства” ў Варшаве. Чакаецца, што падчас старшынёўства Польшчы будзе закончаны працэс перамоваў аб уступленьні ў Зьвяз Харватыі і падпісана Дамова аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Украінай.
Экспэрты чакаюць, што і беларускае пытаньне ў ЭЗ будзе ўзьнятае Варшавай яшчэ больш выразна. Пра гэта, у прыватнасьці, заявіў у інтэрвію радыёстанцыі “Deutsche Welle” аналітык Варшаўскага цэнтру міжнародных дачыненьняў Войцэх Бародзіч-Смаліньскі. Разам з тым экспэрты зьвяртаюць увагу на той факт, што магчымасьці Эўразьвязу ўплываць на вызваленьне палітычных вязьняў у Беларусі абмежаваныя. Гэтаму маглі б дапамагчы эканамічныя санкцыі, але Эўразьвяз да іх увядзеньня супраць Беларусі, як вядома, не гатовы.
Польшча заступае на пасаду старшыні ЭЗ у час пагаршэньня дачыненьняў зь Беларусьсю. Улады Беларусі пратэстуюць супраць завядзеньня “карты паляка”, якая дае магчымасьць грамадзянам Беларусі жыць і працаваць у ЭЗ. Працягваецца ціск на неафіцыйны Саюз палякаў. У турме знаходзіцца карэспандэнт “Gazety Wyborczej” Анджэй Пачобут. І нарэшце ў гэтым месяцы стала вядома, што польскім дыпляматам прапанавана пакінуць будынак пасольства па вуліцы Румянцава, 6 у Менску. Афіцыйная прычына – заканчэньне тэрміну арэнды. Гэты будынак спачатку польскі кансулят, а пасьля амбасада займалі некалькі дзесяцігодзьдзяў яшчэ з савецкіх часоў.