29 чэрвеня ў Менску свой новы раман "Сьцюдзёны вырай" прадстаўляе публіцы Віктар Марціновіч. Ці будзе другі раман вядомага журналіста і пісьменьніка такі ж папулярны, як і першы — "Параноя"?
Вячаслаў Ракіцкі: "Раман толькі-толькі пабачыў сьвет, а ўжо выклікаў спрэчкі. І найперш (пра гэта мы можам прачытаць на розных форумах у інтэрнэце) некаторыя чытачы ўвогуле не разумеюць, пра што ваш новы твор. Дык пра што ён?".
Віктар Марціновіч: "Гэты раман пра мову і пра тых людзей, якія гэтую мову засяляюць сабой".
Ракіцкі: "Вы зараз сказалі пра мову, і я ўзгадаў, што пасьля зьяўленьня вашага дэбютнага раману "Параноя" была жорсткая крытыка ў ваш бок менавіта ў зьвязку з тым, што раман быў напісаны па-расейску. Новы раман напісаны па-беларуску. Гэта адказ на тую крытыку?".
Марціновіч: "Не. Я фізычна ня здольны зрабіць такую цяжкую апэрацыю, як пераклад, ці напісаць адмыслова тэкст на беларускай мове, у якой я адчуваю сябе вельмі нязграбнай істотай. Гэты тэкст быў напісаны па-беларуску выключна і з тае прычыны, што ні на якай іншай мове ён ня мог быць напісаны. Гэта тэкст, у якім спачатку дрэнная беларуская мова героя, які на першых старонках нам падаецца ня тым, кім ён апынецца ў рэшце рэшт, адыгрывае асноўную ролю. Калі б ён размаўляў па-расейску, калі б гэты тэкст быў напісаны па-расейску, усё б рассыпалася. У рамане ўсе героі размаўляюць па-беларуску з рознай ступеньню прафэсійнасьці".
Ракіцкі: "А як вы лічыце, наколькі сюжэтны для літаратуры час сёньня ў Беларусі?".
Марціновіч: "Мне здаецца, што час, у якім мы жывем, дае нам шмат сюжэтаў. Штодня ў Беларусі адбываюцца розныя гісторыі, трагедыі і камэдыі, якія маглі б сілкаваць нават сюжэты Шэксьпіра. Тое, што мы бачым у навінах, што чытаем у інтэрнэце, нейкая малюпасенькая заметка пра тое, што адбылося ў прыватнай кватэры, напрыклад, ператрус, можа стаць асновай вялікага драматычнага твора. Гэтаксама як некалі нататка пра Сэлькірка, які згубіўся ў моры, стала падставай для напісаньня Даніэлем Дэфо вялікага раману пра Рабінзона Круза. Цяпер у Беларусі вельмі файны час для сюжэтнай літаратуры".
Ракіцкі: "Хто будзе чытачом вашага новага раману?".
Марціновіч: "Гэты тэкст напісаны вельмі складанай мовай. У яго драматургію закладзеныя вельмі цяжкія для разуменьня масаў павароты. Таму, на маё адчуваньне, і я гэта выклаў ва ўступным слове, чытачамі раману могуць быць выключна беларускія інтэлектуалы. Гэта тыя людзі, якія ўсьведамляюць, на чым палягае драматызм палітычнай, эстэтычнай, культурніцкай сытуацыі сучаснай Беларусі. З другога боку, гэта людзі, якія здольныя зразумець усе закладзеныя ў творы падтэксты".
Ракіцкі: "Гэта сьвядомы адыход ад камэрцыйнасьці? Вы сьвядома адсякаеце ад сябе шырокага чытача?".
Марціновіч: "Асноўнай праблемай "Параноі" было тое, што яе сталі чытаць вельмі выпадковыя людзі. Вельмі выпадковыя людзі сталі шукаць нейкія ўзгадкі пра Аляксандра Лукашэнку, бягучыя палітычныя рэаліі Беларусі. У той час як фактычна тэкст быў "арт-хаўзам". Да "арт-хаўзу" чытачы падышлі як да масавага раману. І цяпер я засяродзіў сваю ўвагу на тым, каб гэтую памылку не паўтарыць. Раман "Сьцюдзёны вырай" — не для ўсіх".