На 28 чэрвеня прызначылі чарговае паседжаньне закрытага працэсу над журналістам "Газэты выборчай" Андрэем Пачобутам. Яго абвінавачваюць у абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. На гэтым тыдні чакаецца прысуд, пракурор папрасіў пакараць журналіста 3 гадамі турмы. У Андрэя двое дзяцей: дачцэ Яне дзесяць гадоў, сыну Яраславу толькі год, жонка Аксана ў дэкрэтным адпачынку. Андрэй Пачобут каля трох месяцаў за кратамі — у сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы № 1. Хто дапамагае сёньня сям’і журналіста?
Аксане Пачобут сёньня дапамагаюць найперш мужавы бацькі. Андрэеў бацька Станіслаў Пачобут згадвае, што калісьці працаваў у гарадзкой газэце на Сахаліне, ведае журналісцкі хлеб.
Ст. Пачобут: "Я ўзяў на сябе абавязак аплачваць кватэру сына — пакуль ён ня будзе дома, і трымаю слова, пару ўжо месяцаў плачу. Пэнсія самі ведаеце якая, з пэнсіі гэта няпроста".
Пэнсія ў Станіслава Пачобута — 720 тысяч рублёў:
"Мы на зьмену з жонкай, праўда, жонка болей сядзіць з унукамі, таму што Аксана цяпер стамляецца, занятая вельмі, перажывае моцна. І я хаджу, унука катаю каля дому. Цяжкасьці заўжды ў жыцьці былі ў кожнага, перажывем і гэта".
Аксана Пачобут удзячная бацькам Андрэя. Дапамагае таксама Саюз палякаў, дзе муж узначальвае Галоўную раду. Яна кажа:
"Сапраўды, без Саюзу палякаў мне было б цяжка розныя тэхнічныя пытаньні вырашаць, кантактаваць з адвакатамі, вазіць яму перадачы, кантактаваць з газэтай Андрэя".
З мужам Аксана Пачобут не сустракалася з таго часу, як 14 чэрвеня пачаўся працэс. Вось што адказаў ёй судзьдзя Віталь Лецка:
"Я яшчэ раз да яго падыходзіла, але ён мне патлумачыў, што ня дасьць спатканьня, пакуль будзе ісьці працэс. А потым, калі будзе патрэба, можа, дасьць спатканьне, а можа, і не…"
Бацька журналіста Станіслаў Пачобут не хавае прадчуваньняў наконт заканчэньня працэсу над сынам:
"Заўтра ўсё, можа, і вырашыцца, зьявіцца яснасьць. Але мне ня верыцца, што нечага добрага можна чакаць. Трэба падрыхтавацца і да самага горшага — надоўга зачыняць".
Аксана Пачобут таксама думкамі — на судзе, куды яе не пускаюць, бо працэс закрыты:
"З другога боку, я ўжо думала над гэтай сытуацыяй, што пакуль канкрэтна
яму не абвясьцілі гэты прысуд, то застаецца надзея, што, можа, ня ўсё будзе так дрэнна, як Андрэй сам сабе прарочыў. Я разумею, што, калі абвесьцяць прысуд, скончыцца ўся мітусьня, і той спакой, які наступіць, якога я так хацела, магчыма, ён будзе для мяне нечаканы, зьявіцца шмат часу… Ня ведаю, як я буду яшчэ ставіцца да таго свайго новага становішча, калі я буду ўжо разумець, што Андрэя, верагодна, ня будзе некалькі гадоў. Таму цяжка сказаць, што я адчую, калі судзьдзя абвесьціць вырак".
Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскай "Газэты выборчай". У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста: восем з "Газэты выборчай" і дзьве з інтэрнэту — зь "Беларускага партызану" і з "Жывога журналу". Журналісту прад’яўлена абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368 (частка 1) — "абраза" і 367 (частка 1) — "паклёп" у адносінах да прэзыдэнта. Па першым зь іх прадугледжана пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў.

Можа, ня ўсё будзе так дрэнна, як Андрэй сам сабе прарочыў ...