Незалежны тэлеканал «Белсат» распачаў акцыю салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі. Больш за трыццаць вядомых асобаў зь Беларусі ды сьвету выступяць у кароткіх роліках з пасланьнямі да беларускіх вязьняў сумленьня.
У відэазваротах будзе таксама кароткая інфармацыя пра кожнага з асуджаных. Сярод асобаў, што выкажуць падтрымку, – Генадзь Бураўкін, Анджэй Вайда, Агнешка Рамашэўская-Гузы, Сяргей Міхалок, Вітаўтас Ландсьбергіс, Кшыштаф Занусі.
Гледачы і прыхільнікі «Белсату» могуць таксама далучыцца да акцыі, дасылаючы свае ролікі са словамі падтрымкі беларускім палітвязьням на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае зьмяшчаць пісьмовую згоду на бясплатнае разьмяшчэньне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу «Белсат».
Прэм’ерны кліп, у якім выступіў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, паказалі ў нядзелю, 19 чэрвеня, пасьля «Тыдня ў “Аб’ектыве”, а таксама ён зьявіўся на старонцы www.belsat.eu.
Чарговыя кліпы тэлеканал будзе паказваць штодня пасьля галоўнага выданьня “Аб'ектыву” у 21.25.