Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Бандарэнка ў мэдсанчастцы


Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка
21 чэрвеня палітвязьня Зьмітра Бандарэнку наведаў адвакат, распавяла Радыё Свабода жонка палітвязьня Вольга Бандарэнка:

«Адвакат паведаміў, што Дзіма перадаў: яго трэба ратаваць. Яго паклалі ў мэдсанчастку, пачалі аказваць нейкую дапамогу. Яму зрабілі МРТ, аналізы крыві. Лекар мэдсанчасткі перадаў сьпіс лекавых прэпаратаў, якія неабходна набыць. Раней у Дзімы былі сур’ёзныя праблемы з правай нагой. Цяпер моцна баліць і левая. Я наагул не ўяўляю, як ён будзе хадзіць, рухацца. Бо раней ён моцна кульгаў на правую нагу, яна яго ня слухалася. А калі ня будуць слухацца дзьве — гэта інваліднасьць. У лепшым выпадку яму могуць зрабіць блякаду, паставіць кропельніцы, даць прэпараты. Назвы лекаў, якія неабходныя яму, мне незнаёмыя, раней мы іх не выкарыстоўвалі. Іду ў аптэку набываць, у сераду спадзяюся перадаць. Дзіма ня раз зьвяртаўся да кіраўніцтва СІЗА, аднак неабходную дапамогу яму так і не аказалі. А калі перавялі ў мэдсанчастку, думаю, Дзіму зусім дрэнна».

Разгляд касацыйнай скаргі Зьмітра Бандарэнкі прызначаны на 15 ліпеня. Да гэтага ён павінен знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. 27 красавіка суд Першамайскага раёну Менску вынес Бандарэнку прысуд — два гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG