17 чэрвеня а 10-й раніцы ў Ленінскім раённым судзе Горадні працягваецца працэс над журналістам «Газэты выборчай» Андрэем Пачобутам. Судзьдзя — Віталь Лецка.
10.35 У судзе абвешчаны перапынак да 23 чэрвеня.
Адвакат Аляксандар Бірылаў паведаміў, што прад'яўлена падкарактаванае абвінавачаньне. Кваліфікацыя засталася ранейшая. Але ў зьвязку з гэтым абароне дадзеная магчымасьць азнаёміцца зноў з абвінавачаньнем. У судзе зроблены перапынак да 10 раніцы 23 чэрвеня.
10.30 Выканаўца абавязкаў старшыні Саюза палякаў Анжаліка Арэхва зьвярнулася да прысутных каля суду. Яна сказала, што ёй патэлефанавалі з Варшавы і паведамілі, што каля беларускай амбасады ў Польшчы адбываецца акцыя пратэсту супраць суду над Андрэем Пачобутам. Удзельнікі пікету ў Варшаве патрабуюць: "Свабоду Пачобуту!".
10.02 Каля будынку суду сабраліся сябры Саюзу палякаў, журналісты, бацька Станіслаў Пачобут, жонка Аксана Пачобут з дачкой Янай. Адвакат Кісялевіч зайшоў у будынак суду. Працэс зноў будзе закрытым. За прысутнымі наглядаюць міліцыянты.
Суд пачаўся 14 чэрвеня і быў адкладзены да 10 гадзіны раніцы 17 чэрвеня. Пракурор папрасіў час для ўдакладненьня абвінавачаньня. У якасьці экспэртаў па артыкуле Пачобута выступілі два супрацоўнікі мясцовай ідэалягічнай управы Віктар Жалезьняковіч і Павал Скрабко. Адвакат сказаў, што, магчыма, ёсьць пытаньні адносна таго, што ідэолягі даюць экспэртнае заключэньне, але нічога ня можа зрабіць. Ён таксама сказаў, што пракурор рэагуе адмоўна на ўсе хадайніцтвы абароны.
Пачобута абвінавацілі ў паклёпе і абразе кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Падставы пракуратура знайшла ў артыкулах у «Газэце Выборчай», у калёнцы Пачобута на сайце «Беларускі партызан», а таксама ў адным з допісаў у LiveJournal.
Журналісту выстаўлена абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368, частка 1 — «абраза» і 367, частка 1 — «паклёп» адносна прэзыдэнта. Па першым зь іх прадугледжана пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў.
Паседжаньне суду будзе закрытым. На яго ня змогуць трапіць нават сваякі падсуднага. Пра закрытасьць працэсу хадайнічала абласная пракуратура. Калегі Пачобута, сябры Саюза палякаў, непрызнаванага ўладамі Беларусі, а таксама знаёмыя журналіста зьбіраюцца чакаць вынікаў каля будынка суда.
У мінулыя гады па абвінавачваньні ў абразе прэзыдэнта да розных тэрмінаў зьняволеньня і абмежаваньня волі былі асуджаныя лідэры прадпрымальніцкага руху Валер Леванеўскі і Аляксандар Васільеў, палітык Андрэй Клімаў, журналіст і палітык Віктар Івашкевіч, журналісты Павал Мажэйка і Мікола Маркевіч, праваабаронца Кацярына Садоўская, актывіст рабочага руху Мікалай Разумаў. Спрабавалі прыцягнуць да адказнасьці паводле адпаведнага артыкулу пісьменьніка Ўладзімера Падгола, параваабаронцу Аксану Новікаву.