Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Интер РАО" і "Белэнэрга" абмяркуюць, як пагасіць запазычанасьць Беларусі


На 10 чэрвеня заплянаваныя перамовы паміж прадстаўнікамі "Интер РАО ЕЭС" і "Белэнэрга". Яны павінныя абмеркаваць графік плацяжоў па даўгах Беларусі за расейскую электраэнэргію.

У Маскву праехала беларуская дэлегацыя, якую ачольвае гендырэктар "Белэнерга" Аляксей Шырма.

Інтэрфакс са спасылкай на неназваную крыніцу паведамляе, што бакі могуць дамовіцца, каб Беларусь пагасіла запазычанасьць за сакавік-красавік да канца чэрвеня.

"Мы ўпэўненыя, што зможам дамовіцца зь беларускім бокам", – заявіў прадстаўнік "Интер РАО" Антон Назараў.

Расейскі манапаліст у сфэры экспарту-імпарту электраэнэргіі ААТ "Интер РАО ЕЭС" з 0:00 9 чэрвеня абмежавала пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь. "Пастаўкі электрычнасьці абмяжоўваюцца на 200-300 МВт з цяперашніх 400-500 МВт", – паведаміў суразмоўца Інтэрфаксу.

Паводле агенцтва, Беларусь вінная 1,5 млрд расейскіх рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG