Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі "Стоп-бэнзін" адбыліся 7 чэрвеня ў Гомелі, Берасьці і Магілёве


Пра гэта ўдзельнікі "Стоп-бэнзіну" распавядаюць у сацыяльных сетках Інтэрнэту, дадаючы відэа зь месца падзеяў.











Магілёўскія аўтаўладальнікі 7 чэрвеня таксама выказалі сваю незадаволенасьць павышэньнем цэн на бэнзін, паведамляе сайт "Магілёў on-line". Каля 19:00 кіроўцы пачалі зьбірацца на стаянцы каля магілёўскага аўтавакзала. На свае аўтамабілі ўдзельнікі акцыі наклейвалі стыкеры «СТОП бэнзін». Пасьля аўтамабілі арганізаваліся ў калёну і пачалі рух. Было вырашана ехаць у бок аблвыканкаму. Як аказалася, праезная частка праспэкта Міру насупраць будынку аблвыканкаму, куды павінна была прыехаць калёна, ужо загадзя была перакрытая супрацоўнікамі ДАІ. Там нібыта вяліся падрыхтоўчыя работы па вымярэньні дарожнай разьметкі. Як заяўляюць арганізатары, міліцыя затрымлівала машыны па ўсім горадзе. Плянавалася, што ў калёне будзе больш за два дзясяткі машын. Аднак удзел у акцыі узялі толькі дванаццаць.



Ініцыятарамі правядзеньня акцыі стала група «СТОП-бэнзін Магілёў» адной з сацыяльных сетак, якая выступае супраць неабгрунтаванага падвышэньня коштаў на аўтамабільнае паліва.

Дваіх удзельнікаў акцыі "Стоп-бэнзін" Мікалая Дабравольскага і Мікалая Тухтарова ў Магілёве пакаралі па 18 500 рублёў за нібыта парушэньне правілаў тэхагляду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG