Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Пачобутам будзе закрыты


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут
Судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненьні да карэспандэнта польскай "Газэты Выборчай" Андрэя Пачобута, які пачнецца ў Беларусі 14 чэрвеня, будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Так паведаміла жонка журналіста Аксана, якая даведалася пра гэта ад Андрэя на спатканьні.

Працэс прызначаны на 10 гадзіну раніцы 14 чэрвеня ў Ленінскім раённым судзе Горадні. Яго будзе весьці судзьдзя Віталь Лецка, у мінулым старшыня гэтага суду.

Адзін з гарадзенскіх юрыстаў паведаміў, што хадайніцтва аб тым, каб працэс быў закрытым, у суд унесла пракуратура, якая падтрымлівае абвінавачаньне. Суд адмаўляецца пацьвердзіць гэтую інфарамцыю. У канцылярыі суду кажуць, што рашэньне будзе накіраванае адвакату Пачобута.

Пачобуту прад'яўленае абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 368 ("абраза прэзыдэнта"), які прадугледжвае пакараньне да двух гадоў пазбаўленьня волі, і 367 ("паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта"), які прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

У крымінальнай справе фігуруюць матэрыялы журналіста ў "Газэце Выборчай", а таксама публікацыі, зьмешчаныя ў яго блогу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG