Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве зьявяцца крамы для бедных


У Магілёве на гэтым тыдні пачнуць працаваць сацыяльныя крамы.

Аб гэтым БелТА паведаміў начальнік упраўленьня гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алег Буянаў.

Гэта крамы, дзе будзе прадстаўлены асартымэнт сацыяльна значных тавараў, па якіх прымяняюцца мінімальныя гандлёвыя надбаўкі: каўбасныя, малочная прадукцыя, хлебабулачныя вырабы і крупы ўсіх відаў.

З 8 чэрвеня па такой сыстэме пачне працаваць крама № 2 прадпрыемства "Бакалея", дзе з 8 да 12 гадзін будзе давацца скідка на тавары пры прад'яўленьні пэнсійнага пасьведчаньня. У канцы тыдня да яго далучацца крамы № 88 і № 81 прадпрыемства "Задняпроўе" Магілёва.

У цяперашні час прапрацоўваецца пытаньне аб стварэньні сыстэмы "ляяльнасьці" ў унівэрмагу "Цэнтральны" абласнога цэнтра. Тут у сэкцыі "Адзеньне" будуць прадастаўляцца скідкі на набыцьцё дзіцячага адзеньня школьнага асартымэнту для шматдзетных сем'яў. Магілёўскі гіпэрмаркэт плянуе выпусьціць партыю дысконтных карт спэцыяльна для пэнсіянэраў, а крамы сеткі "Эўраопт" не ўжываюць гандлёвых надбавак па асобных групах сацыяльна значных тавараў – на мінулым тыдні тут прадавалі па сабекошце малочную прадукцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG