Сэнсацыя тыдня – Лукашэнка папрасіў грошы ў Міжнароднага Валютнага Фонду. Праўда, на фоне пагрозаў выкінуць з краіны расейскія СМІ і запэўніваньняў, што расейцы рана цягнуць свае хцівыя лапы да беларускага хрустальнага сасуда, стала зразумелым, што на Ўсходзе гарызонт зацягнула хмарамі. Даюць мала ды яшчэ і патрабуюць немаведама што. Куды ж падзецца, як не да МВФ?
Некаторыя мяркуюць, што насамрэч на грошы МВФ Лукашэнка ня надта і спадзяецца, і ўся камбінацыя – спосаб паказаць Маскве, што не адна яна – сьвятло ў акенцы.
З аднаго боку, зьвярнуцца да МВФ параіў Беларусі ні хто іншы, як страшны і злы Кудрын, расейскі міністар фінансаў. Так што трактаваць гэта як адназначна антырасейскую дэманстрацыю, не выпадае, куды расейцы паслалі, туды і пайшлі. Ну прыблізна.
Але вуснамі Мясьніковіча Беларусь абвясьціла, што будзе прасіць у Фонду вельмі шмат – каля 8 мільярдаў даляраў, што збольшага вырашае бягучыя фінансавыя праблемы. І на халеру тады будзе расейскі крэдыт зь яго строгімі ўмовамі?
Аднак праблема ў тым, што на шляху да грошай МВФ – дзьве дзьверы.
Першыя – тыя самыя жорсткія рэформы, на якіх настойвае і Расея. І прыватызацыя між іншым. Праўда, расейцы, гаворачы пра прыватызацыю, нібыта празрыста намякаюць, каму беларускія прыватызаваныя прадпрыемствы павінны дастацца. Фонд не намякае.
Але прыватызацыі таксама будзе патрабаваць. З-за якой Лукашэнка ўстаў на дыбкі, калі яе патрабавалі расейцы. Так што ідэалягічнай цноты ў эканоміцы пазбаўляцца, відаць, давядзецца і так і гэтак.
Можна, зразумела, падпісаць любую праграму, а потым яе не выконваць. Але Фонд дае грошы маленькімі порцыямі, а потым глядзіць, ці не абдурылі яго.
І гэта ўсё толькі адны дзьверы. А ёсьць і іншыя. Канчатковае рашэньне – даваць ці не даваць грошы, прымае рада дырэктараў МВФ. А там галасы па капіталу. Скажам, у адных ЗША – 17%. Ну і ў краін Эўразьвязу яшчэ ладны кавалак. А яны могуць пры галасаваньні браць пад увагу самыя розныя чыньнікі. Наяўнасьць палітвязьняў, напрыклад. І пры гэтым неабавязкова менавіта гэтыя чыньнікі будуць яўна заяўленыя, як прычына адмовы. Беларусь мінулую праграму выканала так сабе. Да таго ж у сьвеце ёсьць шмат краін, дзе становішча таксама кепскае. Грэцыя, напрыклад. Ці Эгіпет пасьлярэвалюцыйны. Ці Чад які небудь. Ці Бенін. Ці Занзібар. Таксама ж там людзі жывуць. Чаму менавіта Беларусі даваць? Фонд не гумовы.
Шанцаў прайсьці і першыя, і другія дзьверы – няшмат. Зразумела, можна зрабіць шырокі жэст і вызваліць усіх палітвязьняў. Падаецца, што бяз гэтага адчыніць другія дзьверы проста не атрымаецца, пра што на гэтым тыдні Багданкевіч сказаў пры сустрэчы свайму былому калегу Мясьніковічу.
Але і з першымі дзьвярыма праблемаў будзе можа нават больш. Заходні друк піша, што калі ўжо Фонду грошы Беларусі і даваць (на думку друку зусім не відавочна, што гэта трэба рабіць), то толькі пад такія рэформы, якія істотна аслабяць кантроль Лукашэнкі над беларускай эканомікай. І выглядае, што заходнія палітыкі ўсьведамляюць гэта і без падказак друку.
І расейцы пры гэтым неяк не трымцяць у роспачы ад пэрспэктывы, што Лукашэнка здрадзіць Маскве з МВФ.
У прынцыпе, зварот афіцыйнага Менску па дапамогу да МВФ – добрая навіна, якія б матывы не ляжалі ў падмурку гэтага звароту. Па меншай меры на сымбалічным узроўні гэта сьведчыць пра тое, што не атрымліваецца з Беларусі асаджанай крэпасьці, якая самадастатковая і можа пляваць на ўвесь астатні сьвет. Калі просяць грошы ў ідэалягічных ворагаў – то ўжо не самадастатковая. А значыць і давядзецца, магчыма, ня толькі паўстрымацца ад пляваньня, але і засвойваць некаторыя правілы паводзінаў, прынятыя ў сьвеце крэдытораў.

І расейцы пры гэтым неяк не трымцяць у роспачы ад пэрспэктывы, што Лукашэнка здрадзіць Маскве з МВФ
Але вуснамі Мясьніковіча Беларусь абвясьціла, што будзе прасіць у Фонду вельмі шмат – каля 8 мільярдаў даляраў, што збольшага вырашае бягучыя фінансавыя праблемы. І на халеру тады будзе расейскі крэдыт зь яго строгімі ўмовамі?
Аднак праблема ў тым, што на шляху да грошай МВФ – дзьве дзьверы.
Першыя – тыя самыя жорсткія рэформы, на якіх настойвае і Расея. І прыватызацыя між іншым. Праўда, расейцы, гаворачы пра прыватызацыю, нібыта празрыста намякаюць, каму беларускія прыватызаваныя прадпрыемствы павінны дастацца. Фонд не намякае.
Але прыватызацыі таксама будзе патрабаваць. З-за якой Лукашэнка ўстаў на дыбкі, калі яе патрабавалі расейцы. Так што ідэалягічнай цноты ў эканоміцы пазбаўляцца, відаць, давядзецца і так і гэтак.
Можна, зразумела, падпісаць любую праграму, а потым яе не выконваць. Але Фонд дае грошы маленькімі порцыямі, а потым глядзіць, ці не абдурылі яго.
Некаторыя мяркуюць, што насамрэч на грошы МВФ Лукашэнка ня надта і спадзяецца, і ўся камбінацыя – спосаб паказаць Маскве, што не адна яна – сьвятло ў акенцы
І гэта ўсё толькі адны дзьверы. А ёсьць і іншыя. Канчатковае рашэньне – даваць ці не даваць грошы, прымае рада дырэктараў МВФ. А там галасы па капіталу. Скажам, у адных ЗША – 17%. Ну і ў краін Эўразьвязу яшчэ ладны кавалак. А яны могуць пры галасаваньні браць пад увагу самыя розныя чыньнікі. Наяўнасьць палітвязьняў, напрыклад. І пры гэтым неабавязкова менавіта гэтыя чыньнікі будуць яўна заяўленыя, як прычына адмовы. Беларусь мінулую праграму выканала так сабе. Да таго ж у сьвеце ёсьць шмат краін, дзе становішча таксама кепскае. Грэцыя, напрыклад. Ці Эгіпет пасьлярэвалюцыйны. Ці Чад які небудь. Ці Бенін. Ці Занзібар. Таксама ж там людзі жывуць. Чаму менавіта Беларусі даваць? Фонд не гумовы.
Шанцаў прайсьці і першыя, і другія дзьверы – няшмат. Зразумела, можна зрабіць шырокі жэст і вызваліць усіх палітвязьняў. Падаецца, што бяз гэтага адчыніць другія дзьверы проста не атрымаецца, пра што на гэтым тыдні Багданкевіч сказаў пры сустрэчы свайму былому калегу Мясьніковічу.
зварот афіцыйнага Менску па дапамогу да МВФ – добрая навіна, якія б матывы не ляжалі ў падмурку гэтага звароту. Па меншай меры на сымбалічным узроўні гэта сьведчыць пра тое, што не атрымліваецца з Беларусі асаджанай крэпасьці