Эканамічны крызіс адмоўна адбіваецца на працы грамадзкага транспарту ў вясковых рэгіёнах. Па дадзеных Міністэрства транспарту і камунікацый, цяпер у Беларусі засталося 4460 аўтобусных маршрутаў — на 500 менш, чым на пачатку 2000-х гадоў.
Чаму транспартных паслуг насельніцтву аказваецца ўсё менш, высьвятлялі рэгіянальныя карэспандэнты "Свабоды".
Бялыніцкі аўтапарк сёлета скасаваў 7 прыгарадных рэйсаў. Згоды жыхароў на гэта чыноўнікі не пыталіся
Сёлета ў Бялыніцкім і Круглянскім раёнах адмененыя аўтобусныя рэйсы ў аддаленыя паселішчы. Чыноўнікі з транспартных арганізацыяў пераканалі мясцовыя ўлады, што гэтыя аўтобусныя маршруты не даюць прыбытку.
Тое, што сем прыгарадных маршрутаў ужо скасаваныя, пацьвердзілі "Свабодзе" ў адміністрацыі аўтапарку райцэнтру Бялынічы:
"Прычыны тут выключна эканамічныя. Гэта дужа нерэнтабэльныя паездкі. Страшна стратныя. Практычна людзі імі ня езьдзяць. Мо раз на тыдзень адзін праедзе, а можа й не", — тлумачыць супрацоўніца аўтапарку.
"Мы ўжо выкінутыя людзі…"
Аднак у жыхароў аддаленых вёсак ніхто не пытаўся, ці варта адмяняць рэйсы. У глыбінцы людзі апынуліся ў ізаляцыі. Вяскоўцы сумна жартуюць: "Цяпер хваробы даводзіцца прыстасоўваць да тых дзён, калі пад’яжджае аўтобус". Гаворыць адна з 15 жыхароў вёскі Сямікаўка спадарыня Марыя:
"Калі ехаць у бальніцу, то гэта толькі ў панядзелак ці сераду. А каму мы ўжо патрэбныя? Мы ўжо выкінутыя людзі. Як мы працавалі, тады былі патрэбныя. А цяпер мы нікому не патрэбныя".
"Людзі абураюцца, але што яны могуць зрабіць?"
Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч зазначае, што рэйсы адмененыя ня толькі ў ягоным раёне, але й у суседнім — Круглянскім. Людзі абураюцца:
"У Круглянскім раёне адмененыя й скарочаныя каля дваццаці рэйсаў. Цяпер людзі страцілі магчымасьць выбірацца, як кажуць, у цывілізаваны сьвет. Вельмі шмат людзей дабіраліся аўтобусам у лякарню, бо яшчэ шмат старых жыве ў гэтай зоне".
"Пры Лукашэнку аўтобусных маршрутаў не дадалося…"
На Гарадзеншчыне ў аддаленыя вёскі маршрутнымі аўтобусамі можна дабрацца толькі два-тры разы на тыдзень.
Праз аддаленую ад райцэнтра вёску Сялявічы Слонімскага раёну праходзяць два маршрутныя аўтобусы: адзін у нядзелю і панядзелак, а другі — у суботу й нядзелю.
Вясковец Іван распавядае, што такі расклад аўтобусаў існуе ўжо болей за 10 гадоў. За час праўленьня Лукашэнкі маршрутных аўтобусаў не дадалося.
Асабліва нязручна жыхарам аддаленых вёсак, калі ў будні трэба дабрацца ў райцэнтар, а сваёй машыны няма.
"Асабліва нязручна, калі каму трэба дабірацца ў паліклініку"
Спадар: "Сярод будня асабліва нязручна, калі хто хоча ў паліклініку дабрацца да райцэнтру. Там жа трэба раней трапіць, а аўтобус прыходзіць толькі пасьля дзявятай гадзіны, і пасьля чакай аж да вечара гэтага аўтобуса".
Калі размаўляеш з начальнікамі аўтастанцый у раённых цэнтрах, усе яны нібыта разумеюць, што маршруты стратныя і ходзяць часам ня ў тыя дні. Але кажуць, што нічога ад іх не залежыць, і заўсёды нагадваюць, што ў самую аддаленую вёску затое яшчэ можна заехаць за тры тысячы рублёў.
Прадпрымальнік, які займаецца пасажырскімі перавозкамі, патлумачыў мне, што ў іх у Слонімскім раёне ўсе прыгарадныя маршруты стратныя. Аўтапарк, зь яго слоў, не адмаўляецца ад іх таму, што дзяржава выдзяляе на гэта датацыі.
"Цяперашнія маршруты вызначаліся яшчэ ў 1950-я гады"
Прадпрымальнік лічыць, што аўтобусныя маршруты на прыгарадных лініях варта перагледзець, бо яны вызначаліся яшчэ ў 50-я гады мінулага стагодзьдзя, а за гэты час рэаліі зьмяніліся. Зь яго слоў, маршрутныя аўтобусы цяпер езьдзяць так, што чалавеку, каб патрапіць у райцэнтар альбо дамоў, даводзіцца часам аб’ехаць паўраёна.
Спадар: "Да прыкладу, чалавек, які жыве ў Азярніцы і за 15 хвілінаў можа дызэлем даехаць да Слоніма, у аўтобусе павінен ехаць паўтары гадзіны і плаціць за гэта каля 10 тысяч, за якія можна даехаць аж да Горадні. І яны хочуць, каб людзі пайшлі сёньня на гэты аўтобус — ніколі ў жыцьці. Пры такіх заробках людзі хутчэй пойдуць пешкі".
Даводзіцца падладжвацца пад "сацыяльныя стандарты"
У транспартным забесьпячэньні насельніцтва на Гомельшчыне, як і ў іншых рэгіёнах краіны, аўтаперавозчыкі ў апошнія гады прытрымліваліся так званых сацыяльных стандартаў. Калі гэта цэнтар гаспадаркі, то дзяржаўныя аўтобусы з райцэнтру мусяць хадзіць сюды ня меней як два разы на тыдзень.
Жыхарка вёскі Вуць Добрускага раёну кажа, што лепей за ўсё грамадзкім транспартам забясьпечаныя вяскоўцы, якія жывуць побач з ажыўленымі трасамі. Іншыя, як у той жа Вуці, мусяць падладжвацца пад так званыя "сацыяльныя стандарты":
"Тры кілямэтры пешкі да Церахоўкі, каб пасьпець на патрэбны аўтобус"
"Хто ўжо зьбіраецца ехаць у Добруш, дабіраюцца тры кілямэтры да Церахоўкі. А зь Церахоўкі 4 разы ходзіць аўтобус. І ёсьць аўтобус з Вуці на Добруш — два разы на тыдзень. Людзі ў асноўным на прыватных машынах альбо зь Церахоўкі ў райцэнтар дабіраюцца".
Скарачаюць колькасьць маршрутаў, падвышаюць кошт праезду — каб ратаваць эканоміку аўтапаркаў
Нядаўняе падаражэньне паліва таксама ўдарыла па рэнтабэльнасьці працы перавозчыкаў. Урэшце перад транспартнікамі паўстала дылема: скарачаць колькасьць маршрутаў альбо падвышаць кошт праезду.
У абласным цэнтры, напрыклад, падкрэсьліваюць, што страты аўтобуснага парку № 6, які займаецца гарадзкімі й прыгараднымі перавозкамі, склалі за 4 месяцы 2,2 мільярда рублёў, аўтапарку № 1 — 1,1 мільярда, у "Гарэлектратранспарце" — 3,8 мільярда рублёў.
Паводле распараджэньня гарвыканкаму, ад пачатку чэрвеня ў Гомелі на 24 тралейбусных і аўтобусных маршрутах колькасьць транспарту зьменшана на 1—2 адзінкі. Наагул адменены аўтобусны маршрут № 29.
Нягледзячы на нядаўняе падвышэньне цэнаў на праезд, улады зьбіраюцца павялічыць кошт праезду ў гарадзкім транспарце зь цяперашніх 700 рублёў да 1100.
Падвысіліся цэны на праезд у межах вобласьці й на міжгароднія перавозкі
Аднак, як лічаць у аўтамабільнай управе "Гомельаблаўтатранс", гэтага мала. Патрэбна чарговая аптымізацыя пасажырскіх перавозак.
"На міжгароднія ўнутрыабласныя перавозкі мы сёньня паднялі тарыфы на 10 адсоткаў. Сёньня мы ўжо пайшлі на скарачэньне прыгарадных маршрутаў. Мы гэтым займаемся, але ня так, каб гэта ўдарыла па насельніцтве", — апавёў адзін са спэцыялістаў "Гомельаблаўтатрансу".

МАГІЛЁЎШЧЫНА

Мы ўжо выкінутыя людзі ...

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

Пры такіх заробках людзі хутчэй пойдуць пешкі ...
Спадар: "Да прыкладу, чалавек, які жыве ў Азярніцы і за 15 хвілінаў можа дызэлем даехаць да Слоніма, у аўтобусе павінен ехаць паўтары гадзіны і плаціць за гэта каля 10 тысяч, за якія можна даехаць аж да Горадні. І яны хочуць, каб людзі пайшлі сёньня на гэты аўтобус — ніколі ў жыцьці. Пры такіх заробках людзі хутчэй пойдуць пешкі".
ГОМЕЛЬШЧЫНА