Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дапамогі без свабодных выбараў і рэформаў ня будзе


Штэфан Фюле
Штэфан Фюле
Згодна з прынцыпам абноўленай Эўрапейскай палітыкі суседзтва (ЭПС) аб'ём дапамогі, якую дае Эўразьвяз краінам-суседзям, будзе залежаць ад дэмакратычных рэформаў у гэтых краінах, заявіў эўракамісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Штэфан Фюле.

Паводле яго, ЭЗ пайшоў на павелічэньне аб'ёмаў дапамогі краінам-суседзям, але гэта павелічэньне «залежыць ад выкананьня пэўных умоў».

ЭЗ увядзе выразныя крытэры, па якіх будуць ацэньвацца вынікі краін, у прыватнасьці, Беларусі. Галоўныя сярод іх - «па-сапраўднаму свабодныя і сумленныя выбары, свабода сходаў і выказваньня меркаваньняў, у прыватнасьці свабода прэсы і СМІ; незалежная судовая ўлада і права на справядлівае судовае разьбіраньне, барацьба з карупцыяй і дэмакратычны кантроль над узброенымі сіламі і службамі бясьпекі».

«Аб'ём дапамогі будзе залежаць ад дасягненьня гэтых крытэраў», - патлумачыў Фюле.

«Калі краіна-партнэр імкнецца да павелічэньня аб'ёму дапамогі, якая прадастаўляецца ЭЗ, да большай палітычнай падтрымкі, да ўваходжаньня на ўнутраны рынак ЭЗ, да павышэньня мабільнасьці сваіх грамадзян, яна павінна прадэманстраваць адпаведнасьць канкрэтным абавязаньням па шэрагу важных палітычных рэформаў», - завіў эўракамісар.

Па яго словах, «мы сутыкаемся з вялізнымі выклікамі на Усходзе, у тым ліку ў Беларусі, дзе мы павінны дапамагчы людзям пабудаваць дэмакратыю ў сваёй краіне».

Фюле запэўнівае, што сур'ёзныя абавязаньні возьме на сябе і сам Эўразьвяз: «Калі мы ня зможам даць таго, пра што папрасілі нашы партнэры, - напрыклад, доступу да рынкаў або партнэрства па забесьпячэньні мабільнасьці грамадзянаў - мы таксама будзем несьці адказнасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG