Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежнікам бэнзін толькі за валюту


Канцэрн "Белнафтахім" даручыў АЗС, якія належаць дзяржаўнаму ВА "Беларуснафта" і знаходзяцца ў прыгранічнай зоне і на буйных аўтамагістралях, прадаваць паліва нерэзыдэнтам Беларусі (у тым ліку расейцам) толькі за валюту (даляры, эўра, расейскія рублі).

Як паведамляе Інтэрфакс, кошт паліва ў замежнай валюце для нерэзыдэнтаў, якіх будуць пазнаваць па нумарах на аўтамабілях, адпавядае цане, вызначанай у беларускіх рублях па курсе Нацбанку.

Апэратараў АЗС папярэдзілі пра адказнасьць за невыкананьне распараджэньня канцэрну "Белнафтахім".

У канцэрне "Белнафтахім" патлумачылі, што дадзенае рашэньне прынятае ў адпаведнасьці зь лістом Нацбанку, які пашырыў пералік тавараў і паслугаў, за якія можна расплаціцца валютай. Нацбанк матывуе сваю пастанову неабходнасьцю "прыцягненьня ў эканоміку Беларусі валютных сродкаў насельніцтва (уключаючы фізычных асоб-нерэзыдэнтаў)".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG