Нацбанк Беларусі не адновіць валютныя інтэрвэнцыі як мінімум да таго часу, пакуль не паступяць крэдытныя рэсурсы з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. А рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's зьмясьціла рэйтынг Менску на ўзроўні "В" у сьпісе CreditWatch з "нэгатыўным" прагнозам.
Нацбанк Беларусі не адновіць валютныя інтэрвэнцыі — як мінімум да паступленьня зьнешніх крэдытаў. Пра гэта паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў органах дзяржкіраваньня.
"Пакуль інтэрвэнцый ня будзе — няма крыніц для гэтага. Няма крыніц, пакуль няма новых крэдытаў", — сказаў суразмоўца, камэнтуючы пазыцыю Нацбанку наконт забесьпячэньня ўнутранага валютнага рынку рэальнай прапановай на біржы.
Суразмоўца ня выключыў, што ў гэтых умовах Нацбанк можа павялічыць нарматыў абавязковага продажу часткі валютнай выручкі, які пакуль складае 30%.
Між тым рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's зьмясьціла рэйтынг Менску на ўзроўні "В" у сьпіс CreditWatch з "нэгатыўным" прагнозам.
"27 траўня 2011 года мы зьмясьцілі рэйтынгі Беларусі ў сьпіс CreditWatch ("рэйтынгі на пераглядзе") з нэгатыўным прагнозам. Як вынік, мы зьмяшчаем рэйтынг гораду Менску, сталіцы Беларусі, у сьпіс CreditWatch з нэгатыўным прагнозам, бо ўзровень рэйтынгу Менску абмяжоўваецца сувэрэнным рэйтынгам", — гаворыцца ў прэс-рэлізе агенцтва.