Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рабочы МАЗу: «Скупяць нас, адназначна»


Менскі аўтамабільны завод
Менскі аўтамабільны завод
Ці атрымліваюць рабочыя МАЗу прадэкляраваныя 500 даляраў заробку, як яны ставяцца да намеру аб’яднаць КамАЗу і МАЗу, як адрэагавалі на рашэньне ўлады дэвальваваць нацыянальную валюту — высьвятляла каля прахадной Менскага аўтамабільнага заводу карэспандэнтка «Свабоды».

Карэспандэнтка: «Зараз на МАЗе ёсьць заробак у рабочага ў 500 даляраў, якія абяцаў прэзыдэнт?».

Мужчына: «Я думаю, што няма».

Спадар: «Няма, канечне. Паўтара мільёна заробак — зараз па новым курсе колькі гэта атрымліваецца? 300, калі ў чарзе выстаяць. А яшчэ паспрабуй іх купіць! Калі па такім курсе, як іх прадаюць — то і 200 не выходзіць».

Карэспандэнтка: «А пасьля падвышэньня заробкаў у сьнежні быў такі заробак рэальны?».

Спадар: «Па-мойму, ніколі. Можа, у начальства і быў…».

Карэспандэнтка: «А як вы ставіцеся да тых захадаў, якія зараз урад робіць дзеля стабілізацыі эканомікі?».

Спадар: «Ой, нават і ня ведаю. Няма грошай у народу, каб гэта ўсё пацягнуць».

Карэспандэнтка: «Ну, а заробку хапае на пражыцьцё?».
Ужо невядома, за што дзіця карміць, за што жонку, якая ў дэкрэтным адпачынку, утрымліваць з такімі цэнамі і з такім стаўленьнем.

Спадар: «Ну што вы, не, канечне! Ужо невядома, за што дзіця карміць, за што жонку, якая ў дэкрэтным адпачынку, утрымліваць з такімі цэнамі і з такім стаўленьнем».

Карэспандэнтка: «Ці ёсьць на МАЗе рэальны заробак у 500 даляраў?».

Жанчына: «Няма. Няма 500 даляраў. Мабыць, недзе ў цэху і ёсьць, а ў нас у заводакіраўніцтве дакладна няма».

Карэспандэнтка: «А быў рэальна такі заробак пасьля падвышэньня ў сьнежні?».

Жанчына: «У нас не было. У нас дакладна не было…».

Карэспандэнтка: «А як вам наагул апошнія захады ўраду дзеля стабілізацыі эканомікі?».

Жанчына: «Цяжка, усім вельмі цяжка».

Дзяўчына: «Грошай няма. Цэны шалёныя».

Карэспандэнтка: «А нейкія размовы пра падвышэньне заробкаў ідуць?».

Дзяўчына: «Ну, ёсьць размовы пра падвышэньне, але пакуль гэта толькі размовы. Як вырашыць кіраўніцтва…».

Жанчына: «Улічваючы падзеі апошніх двух тыдняў, мы знаходзімся ў падвешаным стане, чакаем».

Карэспандэнтка: «А ў прынцыпе, прадукцыя ж вырабляецца, яна прадаецца?».

Жанчына: «Вядома, прадаецца. У нас вельмі добрыя рынкі збыту».

Карэспандэнтка: «Ці ёсьць на МАЗе заробак у 500 даляраў, абяцаны ўрадам?».

Рабочы: «У большай часткі — я сумняюся. Няма, няма. Усё рэжуць, і заробкі таксама. А цэны растуць. А 500 даляраў — гэта колькі па цяперашнім курсе?».

Карэспандэнтка: «Ну, прыкладна 2,5 мільёна, нават пад 3».
І ведаеце, хто ідзе на выручку? Гэтыя „хімікі“ няшчасныя.

Рабочы: «Не, не, столькі дакладна ніхто не зарабляе. Звальняюцца людзі. І ведаеце, хто ідзе на выручку? Гэтыя „хімікі“ няшчасныя. І што? Калі вольныя людзі сыходзяць, заробкі ўпалі, — то што зробяць гэтыя?».

Карэспандэнтка: «Ці ёсьць рэальны заробак на заводзе ў 500 даляраў?».

Мужчына: «Я ня ведаю, я зараз толькі ўладкоўваюся сюды на працу, ня ў курсе справы».

Карэспандэнтка: «Вось бачыце, людзі ідуць уладкоўвацца, а вы кажаце — уцякаюць з заводу».

Рабочы: «Так, гэта якраз адзін з „хімікаў“. Хочаш ня хочаш, давай наперад, а інакш — турма».

Карэспандэнтка: «Яшчэ хадзілі чуткі, што акцыянаваньне з КамАЗам будзе, і не на карысьць МАЗу, што паглыне яго гэты расейскі гігант».

Рабочы: «Так і будзе. Усё да гэтага ідзе. Скупяць нас, адназначна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG