Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Палажанка


20 траўня траўня судзьдзя Фрунзенскага раённага суду Менску Жана Жукоўская агучыла прысуд Насьце Палажанцы —1 год пазбаўленьня волі ўмоўна за ўдзел у масавых непарадках 19 сьнежня.

Біяграфія Насты Палажанкі


Намесьніца старшыні "Маладога Фронту". Нарадзілася 2 жніўня 1990 году ў Менску. З 1997 па 2008 гг. вучылася ў 73-й менскай школе. З 2008 г. — студэнтка факультэту філязофіі і палітычных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

Пасьля акцыі на Плошчы Насту арыштавалі дома ў 3 гадзіны 20 хвілінаў ночы. Захоп 20-гадовай дзяўчыны ажыцьцяўляўся сіламі пятнаццаці супрацоўнікаў КДБ. Наста абвінавачвалася ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх.

17 лютага вечарам адпушчана пад падпіску аб нявыезьдзе.

8 сакавіка стала першай беларускай, якая атрымала Міжнародную жаночую прэмію за мужнасьць. Узнагароду ўручала дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан.
XS
SM
MD
LG