Пасьля больш чым двухмесячнага экспэрымэнту на фінансавым рынку ўлады прызналі неабходнасьць дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Паводле крыніцаў, прынятае рашэньне зьнізіць ад 24 траўня афіцыйны курс рубля на 56% — да 4930 рублёў за даляр зь цяперашніх 3155 рублёў.
Відавочнага плёну ад захадаў, каб запозьнена выйсьці з тупіковай сытуацыі, насельніцтва пакуль не адчула: валюта ў абменных пунктах не зьявілася, праца кампаній-імпартэраў спаралізаваная, ажыятаж на прадукты і тавары не спадае. Краіна па інэрцыі працягвае жыць ва ўмовах множнасьці курсаў — афіцыйнага, камэрцыйнага, міжбанкаўскага і наяўнага курсу чорнага рынку, па якім гандлююць валютчыкі.
Прэм'ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч прызнаў, што абяцаныя Беларусі 3 мільярды даляраў за 3 гады з антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС — гэта ня тыя сродкі, якія здолеюць стабілізаваць сытуацыю на валютным рынку. І запэўніў, што ўрад і Нацбанк сумесна выпрацуюць "дарожную мапу", каб паступова выйсьці на ўніфікаваны курс. Галоўная пры гэтым задача — зьбіць падвышаны попыт насельніцтва на замежную валюту. Аднак, лічыць эканамічны аглядальнік Канстанцін Скуратовіч, за прамінулы час людзі перасталі давяраць як банкаўскай сыстэме, так і ўладам увогуле. Таму ў эфэктыўнасьць любой "мапы", прапанаванай урадам, ён ня верыць:
"Як у такой сытуацыі каму давяраць? У прыватнасьці, які давер можа быць да банкаўскай сыстэмы? Калі хтосьці браў, прыкладам, даляравы альбо іншы валютны крэдыт ці браў пазыку нават у знаёмых. Ну вось як цяпер аддаваць? А тыя просяць. Пра які давер тут можна весьці гаворку? Гэта піраміда, якая ўрэшце захісталася…".
Карэспандэнт: "…і па ідэі павінна была рухнуць. Але з улікам абяцанага мільярднага крэдыту сытуацыю можна выправіць?".
"Сюды патрабуюцца ўжо дзясяткі мільярдаў даляраў. Беларуская эканоміка неэфэктыўная, яна заўсёды жыла за кошт прэфэрэнцыяў, якія атрымлівала звонку — то ад Міжнароднага валютнага фонду, то ад Расеі. А зараз, па вялікім рахунку, і ня трэба ніякіх санкцый. Ня даць проста грошай — і ўсё. Пасадзіць на галодны паёк, і эканоміка пакажа ўсю сваю "эфэктыўнасьць".
Экспэрты лічаць, што цалкам вырашыць праблему можна было на самым яе пачатку. Аднак замест прапанаванай МВФ нязначнай дэвальвацыі ў межах 10—15% той жа кіраўнік Нацбанку Пётар Пракаповіч заяўляў: пакуль галоўным фінансавым ведамствам кіруе ён, ня будзе нават 5-працэнтнага абясцэньваньня рубля. У выніку рынак і бяз санкцыі ўладаў абваліў рубель на 50%, а на чорным рынку падзеньне перавысіла 100% у параўнаньні з афіцыйным курсам.
Як кажа эканаміст Аляксандар Сасноў, у гэтай сытуацыі зьдзіўляе пазыцыя Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік краіны робіць выгляд, што асабіста ён ніякага дачыненьня да праблемы, якая на некалькі месяцаў спаралізавала нацыянальную эканоміку, ня мае. І калі дагэтуль Лукашэнка яшчэ абяцаў вырашыць пытаньне спачатку за некалькі дзён, а потым за месяц-другі, то днямі ў размове з кіраўніком ураду сказаў: калі запатрабуецца прэзыдэнцкая дапамога, то, маўляў, не саромейцеся, падключайце. А сёньня, пакуль Мясьніковіч з Пракаповічам спрабуюць утаймаваць рубель, увогуле адляцеў у Казахстан:
"Гэта так і выглядае, але на самой справе ён першы, хто вінаваты ў гэтай сытуацыі. Дакладней, нават ня першы, а самы галоўны — менавіта ён. Бо тое, што адбываецца зараз, гэта прагназавалася яшчэ 17 гадоў таму — калі Лукашэнка толькі прыйшоў да ўлады і яшчэ ў сваіх першых заявах наўпрост даў зразумець, што адмаўляецца рабіць нейкія рэформы. Ён жа тагачаснаму прэм'еру Чыгіру так і сказаў: зрабі так, як было пры камуністах. І сёньня мы маем лягічнае завяршэньне ягонага пажаданьня. Чыгір не спадабаўся, таму што рабілася ня так, як таго хацеў Лукашэнка, і ня так, як прапаноўваў Чыгір. Потым Лукашэнка зьмяніў гэтых прэм'ераў ужо колькі — штук пяць, напэўна, — але кожнаму загадваў будаваць тое, што ён хацеў. Ну вось і дабудаваўся".
Былы прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір пацьвярджае, што ўвесь гэты час беларуская эканоміка будавалася па схеме маральна састарэлай плянавай эканомікі — зь вялізнымі і неапраўданымі датацыямі ў стратныя галіны, якія заставаліся пад стопрацэнтным кантролем дзяржавы:
"Гэта дакладна: фактычна працягвалася савецкая плянавая эканоміка, якая ўрэшце выйшла бокам. Свае прадпрыемствы не ўдасканальваліся, а калі прыходзіў зьнешні капітал, то, як правіла, сыходзіў ні з чым. Той жа "Форд" прыйшоў, "Балтыка" прыйшла, "Філіпс" хацеў прыйсьці, "Шкода" зьбіралася сур'ёзна працаваць. Але ж мы адмовіліся ад гэтага фінансаваньня, лічылі, што мы самыя лепшыя па ўсіх кірунках у сьвеце. Вось гэтая самаўпэўненасьць і прывяла да лягічных вынікаў. Да таго ж дадаліся непамерныя бюджэтныя выдаткі, вялізная колькасьць чыноўнікаў, якіх трэба ўтрымліваць і абслугоўваць, — усё гэта таксама склалася разам. У нас фантанаў нафтавых няма і залатаносных жылаў таксама няма. Таму ўся гэтая недальнабачная палітыка, разам узятая, і прывяла да поўнага фіяска".
Пэрыяд узбагачэньня праз танныя расейскія энэргарэсурсы не мінуў для беларускай эканомікі бясьсьледна. Ва ўмовах фактычнага дэфолту ўзамен на крэдытную дапамогу Расея зьбіраецца прыватызаваць стратэгічныя прадпрыемствы краіны, якія прыносілі ў бюджэт валюту, і такім чынам пераарыентаваць фінансавыя патокі зь Менску на Маскву.