Агалошаньне прысуду экс-кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаю Статкевічу, Дзьмітрыю Вусу і яшчэ 5 удзельнікам мітынгу 19 сьнежня, якое мусіла адбыцца 20 траўня ў Ленінскім судзе Менска, адкладзенае на невядомы час. З-за хваробы судзьдзі, — паведамляецца ў абвестцы суду. Сваякі абвінавачаных і палітыкі, якія прыйшлі ў суд, скептычна паставіліся да такой прычыны.
Пра тое, што агалошваньня прысуду ня будзе, стала вядома за 40 хвілін да 16 гадзінаў, калі мусіла пачацца апошняе судовае паседжаньне ў працэсе над Статкевічам, Вусам, Класкоўскім, Квяткевічам, Грыбковым, Пазьняком і Буланавым. Сакратар, ня кажучы ані слова, прымацавала на рамцы мэталяшукальніка аб’яву:"Прысуд пераносіцца на іншы дзень, пра які паведамяць дадаткова«. Сваякі, журналісты, прадстаўнікі дыпмісыяў разьвялі рукамі і пачалі абмяркоўваць магчымыя прычыны пераносу прысуду. Заяўленая хвароба судзьдзі Людмілы Грачовай сярод гэтых вэрсій большасьцю абміналася.
«Можа, сумленьне прачнулася ў правасудзьдзя і ўва ўсіх, хто за гэтым стаіць, што людзей незаслужана асуджаюць», — сказаў Аляксандр Пазьняк, бацька абвінавачанага Андрэя Пазьняка, якому пагражае 4 гады зьняволеньня. Пры гэтым у судзе не далі доказаў, што Пазьняк хаця б раз ударыў у дзьверы ды вокны Дома ўраду ці хаця б быў на ганку будынку.
Вольга Класкоўская, сястра былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага, якому пагражае найбольшы тэрмін — 8,5 году — зазначыла:
«Мяркую, гэта зьвязана з гульнямі кіраўніка дзяржавы зь міжнароднай грамадзкасьцю, што гэта нейкі гандаль. Але ў прынцыпе, можа, гэта і не да горшага, бо горш ужо быць ня можа».
Надзея, грамадзянская жонка Дзьмітрыя Буланава, якому пагражае 4 гады, таксама ў абвешчаныя прычыны ня верыць:
«Без прычыны ў нас у краіне нічога не бывае, мы ўсе гэта ведаем. Магчыма, будзе нейкае новае рашэньне, пра якое нічога ня ведаюць тыя, хто тут прысутнічае».
Адвакат Дзьмітрыя Вуса Ўладзімер Сазанчук згадаў пра выпадкі са сваёй адвакацкай практыцы, калі прысуды пераносілі з прычыны хваробы судзьдзі, таму ён не выключае такой прычыны. А што да спадзяваньняў на больш мяккі прысуд, адвакат за тое, каб ён быў цалкам апраўдальным:
«Сваю пазыцыю я выказаў у сваёй прамове. Мне б хацелася, каб прысуд быў апраўдальным, я ніводнай хвіліны не сумняваюся, што ў дзеяньнях майго падабароннага Вуса не было складу злачынства, у якім яго абвінавачваюць».
Удзельнік прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году Аляксандар Казулін прыйшоў да суду, каб павітаць Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса, а Вусу яшчэ і параіць, як сябе паводзіць у турме на выпадак адпаведнага прысуду. Палітык быў задаволены адтэрміноўкай, але на ўсялякі выпадак свае парады выказаў. Што да прычын пераносу прысуду, спадар Казулін ня верыць у выпадковасьці:
«Нешта там здарылася: спужаліся, ці што яшчэ. Але калі судзьдзя гэтак нечакана захварэла, то гэта азначае толькі адно — што далі пэўны загад».
Адметна, што журналісты беларускага тэлебачаньня, якія звычайна не прысутнічаюць на падобных працэсах, а зьяўляюцца у канцы, толькі каб зьняць прысуд, таксама ня ведалі, што агалошаньне будзе адмененае. Аўтамабіль з надпісам «ОНТ» пад’ехаў да суду і неўзабаве зьехаў прэч. Тым часам журналісты незалежных мэдыяў яшчэ болей за гадзіну размаўлялі зь Дзьмітрыем Вусам, які сёньня быў як ніколі шматслоўны.
Пра тое, што агалошваньня прысуду ня будзе, стала вядома за 40 хвілін да 16 гадзінаў, калі мусіла пачацца апошняе судовае паседжаньне ў працэсе над Статкевічам, Вусам, Класкоўскім, Квяткевічам, Грыбковым, Пазьняком і Буланавым. Сакратар, ня кажучы ані слова, прымацавала на рамцы мэталяшукальніка аб’яву:"Прысуд пераносіцца на іншы дзень, пра які паведамяць дадаткова«. Сваякі, журналісты, прадстаўнікі дыпмісыяў разьвялі рукамі і пачалі абмяркоўваць магчымыя прычыны пераносу прысуду. Заяўленая хвароба судзьдзі Людмілы Грачовай сярод гэтых вэрсій большасьцю абміналася.
«Можа, сумленьне прачнулася ў правасудзьдзя і ўва ўсіх, хто за гэтым стаіць, што людзей незаслужана асуджаюць», — сказаў Аляксандр Пазьняк, бацька абвінавачанага Андрэя Пазьняка, якому пагражае 4 гады зьняволеньня. Пры гэтым у судзе не далі доказаў, што Пазьняк хаця б раз ударыў у дзьверы ды вокны Дома ўраду ці хаця б быў на ганку будынку.
Вольга Класкоўская, сястра былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага, якому пагражае найбольшы тэрмін — 8,5 году — зазначыла:
«Мяркую, гэта зьвязана з гульнямі кіраўніка дзяржавы зь міжнароднай грамадзкасьцю, што гэта нейкі гандаль. Але ў прынцыпе, можа, гэта і не да горшага, бо горш ужо быць ня можа».
Надзея, грамадзянская жонка Дзьмітрыя Буланава, якому пагражае 4 гады, таксама ў абвешчаныя прычыны ня верыць:
Без прычыны ў нас у краіне нічога не бывае, мы ўсе гэта ведаем.