Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі парлямэнтар узяў шэфства над Міколам Статкевічам


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч
Дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў, сябра парлямэнцкага камітэту па замежных справах Франц Цёнэс узяў шэфства над беларускім палітвязьнем Міколам Статкевічам.

Кампанію "Шэфства над палітвязьнямі" ініцыявала праваабарончая арганізацыя Libereco, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Боне. Яе мэта — каб кожны палітзьняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку з боку нямецкіх парлямэнтароў.

Як заявіў нямецкі сацыял-дэмакрат, ён мае вельмі вялікую павагу да Міколы Статкевіча за тое, што той выставіў сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта Беларусі і ўзяў удзел у дэманстрацыі супраць фальшаваньня выбараў.

Цёнэс таксама адзначыў, што хоць Міколу Статкевічу пагражае працяглы тэрмін пазбаўленьня волі, нават у судовай залі ён змагаецца за дэмакратыю.

Беручы шэфства над беларускім палітвязьнем, нямецкі палітык, паводле ягоных слоў, дае зразумець: беларускі кіраўнік ня можа разьлічваць на тое, што "яго ціск на дэмакратычны рух у краіне застанецца незаўважаным", бо міжнародная супольнасьць пільна сочыць за ўсімі падзеямі ў Беларусі.

Франц Цёнэс будзе змагацца за неадкладнае вызваленьне палітвязьня.

На пачатку траўня пра шэфства над палітзьняволеным Аляксандрам Атрошчанкавым заявіў дэпутат нямецкага бундэстагу, сацыял-дэмакрат Крыстаф Штрэсэр.

Яшчэ раней дэпутат Бундэстагу ад фракцыі зялёных, каардынатар у пытаньнях Усходняй Эўропы Марылюіза Бэк узяла шэфства над былым кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах Андрэем Саньнікавым. Таксама пра шэфства над палітвязьнем Зьмітром Бандарэнкам абвясьціў дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад Польшчы, прадстаўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па дачыненьнях зь Беларусьсю Марэк Мігальскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG