Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец


Павал Севярынец
Павал Севярынец
15 траўня Жана Брысіна, судзьдзя Завадзкога раёну Менску прысудзіла Паўла Севярынца да трох гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу. Дзе Павал будзе адбываць пакараньне, гэтак званую "хімію", пакуль невядома.

Павал Севярынец нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы. Скончыў з залатым мэдалём віцебскую школу № 25 (з мастацкім ухілам). Пачатак цікавасьці да палітыкі — абраньне ў 10 клясе школы ў Дзіцячы рэспубліканскі парлямэнт. Захапляўся геаграфіяй і геалёгіяй. Скончыў геафак БДУ. У 1994—1999 гг. працаваў журналістам у шэрагу недзяржаўных выданьняў. З 1998 г. друкуецца ў незалежнай прэсе як публіцыст. Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Васіля Быкава "За свабоду думкі".

У 1999—2003 гг. быў намесьнікам старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 гг. — старшынём "Маладога Фронту", цяпер — сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".

У 2005 годзе Павал Севярынец быў абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць вылучэньня Аляксандра Лукашэнкі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, што адбываліся ў Менску пасьля рэфэрэндуму 2004 г. Быў асуджаны да 3-х гадоў абмежаваньня волі.

У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. быў актывістам штабу кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Быў арыштаваны 20 сьнежня ва уласнай кватэры і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Пры канцы сьнежня яму прад’яўлена абвінавачаньне па крымінальнай справе, узбуджанай сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня ГУЎС Менгарвыканкаму па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). 4 красавіка замест гэтага прад'яўлена іншае абвінавачаньне (арт. 342 КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны удзел у іх).
XS
SM
MD
LG