Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандр Лукашэвіч заявіў, што прысуды, вынесеныя фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня, "ня могуць не выклікаць пытаньняў". З такой заявай ён выступіў 16 траўня.
"Апошнім часам судовымі органамі Беларусі быў вынесены шэраг жорсткіх прысудаў у дачыненьні да ўдзельнікаў пратэстнай акцыі, якая адбылася ў Менску 19 сьнежня 2010 году, у тым ліку да экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава. Сваю ацэнку дзеяньням беларускіх уладаў мы ўжо ня раз давалі на ўзроўні кіраўніцтва краіны. У гэтай сувязі вынесеныя прысуды ня могуць не выклікаць пытаньняў ", - цытуе Лукашэвіча БелаПАН.
МЗС Расеі, падкрэсьліў Лукашэвіч, заклікае "беларускі бок больш адказна ставіцца да выкананьня прынятых на сябе міжнародных абавязаньняў у галіне правоў і свабод чалавека".