Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валютны крызыс: расхлёбваць разам, але рознымі лыжкамі


Абяцаньні ўладаў справіцца з праблемай множнасьці валютных курсаў мелі плён. Але толькі ў тым сэнсе, што і вытворцы, і кампаніі-імпартэры, і гандляры пачалі рабіць разьлікі па самай верхняй мяжы. Гэта значыць, закладваюць у кошт тавараў максымальна магчымыя страты. Вынікам – імклівы рост цэнаў на ўвесь асартымэнт, пачынаючы ад завезенай з Эгіпту бульбы да замежных аўтамабіляў у салёнах.

Афіцыйным курсам Нацбанку, пры якім за 1 даляр даюць крыху больш за 3 тысячы рублёў, карыстаюцца, падаецца, выключна ў гэтай фінансавай установе ды хіба што асобы са спэцыяльным допускам да танных рэсурсаў. Іншыя суб'екты гаспадараньня ва ўзаемаразьліках закладваюць максымальныя велічыні, што лёгка прасачыць па новых пастаўках. Паколькі ў імпартаваны тавар закладваецца як завышаны абменны курс, так і тэхнічныя выдаткі, якія, па ацэнках спэцыялістаў, дасягаюць 30% ад сумы зьдзелкі, цэны зьмяніліся нават у даляравым эквіваленце.

Кошт на асобныя маркі кававарак, пыласосаў, мікрахвалёвак вырасьлі на 30-50 даляраў, на буйнагабарытную бытавую тэхніку ўзьняліся да 100 даляраў, а на некаторыя аўтамабілі, выстаўленыя ў салёнах, нават на 1000 даляраў. Карэляцыя рублёвых цэньнікаў – паўсюдная. Але калі ў прамысловым сэктары працэнты рост усё ж не такі заўважны і складае ў сярэднім 10-20%, зусім іншая сытуацыя ў бакалеі ды на рынку харчаваньня. Скачок у бальшыні выпадкаў сьмела перакрочыў паказьнік у 50% і нават 100%: пральныя парашкі, туалетная папера, пампэрсы, гародніна (і канкрэтна перац), садавіна і сокі, розныя гатункі сыра дэманструюць усю моц новай хвалі інфляцыі, якую ў дадзеным выпадку да месца параўноўваць з разбуральным цунамі.

Эканаміст Міхал Залескі лічыць, што на Беларусь разам нахлынулі тры хвалі: зьнешні фінансавы крызыс, унутраны крызыс з наступным развалам фінансавай сыстэмы, нарэшце, спэкулятыўныя дзеяньні ўдзельнікаў рынку:


"Справа ў тым, што ёсьць агульныя ўмовы існаваньня фірмы на рынку, у дадзеным выпадку – імпартэра. Калі дзяржава для імпартэра стварае цяжкія ўмовы, дык, натуральна, ён падвышае свой кошт на тавары. Але гэта ня самі тавары дарагія, проста мы, па вялікаму рахунку, на іх не зарабляем. Тым ня меней, зараз пад гэтую марку ўсе, каму не лянота, падвышаюць, падвышаюць і падвышаюць. Таму што, як кажуць, валі на гарбатага. А зараз – валі на
вусатага, вось і ўсё".

Карэспандэнт: "Але ж не нагода, каб спыніць пад гэтую марку імпарт увогуле?"

Залескі: «Не. Трэба лепей працаваць, каб можна было іх без праблемаў набыць. Трэба больш ствараць дададзеных вартасьцяў. А для гэтага
Калі дзяржава для імпартэра стварае цяжкія ўмовы, дык, натуральна, ён падвышае свой кошт на тавары
патрэбны эксплуататар, таму што ён прыдумляе, чым мяне заняць. Каб я зарабіў і сабе, і яму. Другое: мы гаворым, што ідзе выраўноўваньне заробку да фактычна затрачанай працы. Дык вось, нам, дзеля таго, каб мы палітычна "радаваліся і лікавалі", павялічвалі заробкі. Цяпер мы вяртаемся да таго, што заробак адпавядае тым дададзеным вартасьцям, таму новаму, што мы стварылі. А не стварылі мы толкам нічога. Таму на гэты момант кола наша замкнулася».

Нават ва ўмовах 30-працэнтнага абясцэньваньня рубля, што можна разглядаць як факт, заробкі беларусаў сталі самымі малымі ў параўнаньні з суседзямі. Тым часам экспэрты прадказваюць яшчэ большае падзеньне рубля, у выніку чаго абяцаньні ўладаў даць народу сярэдні заробак памерам 500 даляраў зноў пераўтвараюцца ў нязбыўную мару. З улікам жа, як гаварыў спадар Залескі, спэкулятыўных настрояў, пакупніцкая здольнасьць беларускага насельніцтва зьніжаецца да катастрафічнага мінімуму.

Як кажа экспэрт у фінансавай галіне Аляксандар Антоненка, у такой сытуацыі нельга страчваць пачуцьцё меры адказнасьці, паколькі ў любым выпадку крызыс бумэрангам зачэпіць усіх:

"Мы ўсе ў адной лодцы. Ну давайце адзін аднаму назаўтра падымем цэны на 20, 30, 50%, будзем закладаць у кошт усе свае магчымыя і немагчымыя выдаткі. Але ж хто будзе плаціць насамрэч? Плаціць будзе самы звычайны, шараговы жыхар, спажывец. Ці, зь іншага боку, давядзецца зараз людзям выбіраць: ад таго адмовіцца, ад гэтага адмовіцца. А ў выніку нехта зноў недаатрымае. Таму што неканвэртацыя
Плаціць будзе самы звычайны, шараговы жыхар, спажывец
Плаціць будзе самы звычайны, шараговы жыхар, спажывецбеларускага рубля, відавочна, прывядзе да таго, што ўсе мы адзін у аднаго будзем спрабаваць нешта "адшчыпнуць". Але з улікам таго, што ўсе мы зарабляем у беларускіх рублях, магчымасьці "адшчыпнуць" будзе ўсё меней і меней".

Тым часам абменны курс беларускага рубля на па-за біржавым рынку практычна дасягнуў 100% дэвальвацыі – 6 тысяч рублёў за даляр, тады як афіцыйны курс Нацбанку на 14 траўня быў вызначаны на ўзроўні 3084. Такі ж незайздросны лёс аналітыкі прадракаюць і наяўнаму рублю: пакуль ён трымаецца на ўзроўні 4000, але канчаткова яго адпусьціць банкі зьбіраюцца ўжо на гэтым тыдні. Непрыемны будзе сюрпрыз для старшыні Нацбанку Пятра Пракаповіча, які празь месяц рэабілітацыі пасьля перанесенай апэрацыі на сэрцы якраз зьбіраецца вярнуцца на працу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG