Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз ацэніць Беларусь толькі пасьля судоў


Жан-Эрык Хальцапфэль
Жан-Эрык Хальцапфэль
Эўразьвяз будзе ацэньваць сытуацыю ў Беларусі пасьля заканчэньня ўсіх судовых пасяджэньняў у справе аб масавых беспарадках, цытуе БелаПАН часовага паверанага ў справах ЭЗ у Беларусі Жана Эрыка Хальцапфеля.

Зь яго словаў, рашэньне будзе залежаць ад вынесеных прысудаў; Эўразьвяз уважліва сочыць за хадой судовых працэсаў і лічыць іх палітычна матываванымі.

Акрамя таго, заявіў дыплямат, сытуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца 23 траўня на пасяджэньні Рады Эўразьвязу ў замежных справах.

Нагадаем, што 12 траўня Эўрапарлямэнт заклікаў Эўракамісію і краіны-партнэры Эўразьвязу "пашырыць абмежавальныя меры адносна беларускага рэжыму, у тым ліку ўвесьці кропкавыя эканамічныя санкцыі адносна прадпрыемстваў, што належаць дзяржаве", у сувязі з крымінальным перасьледам фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня, а таксама ціскам на незалежныя СМІ.

Спадар Хальцапфель паведаміў, што днямі наведваў судовае пасяджэньне ў справе Андрэя Саньнікава і іншых абвінавачваных, і быў шакаваны, убачыўшы Саньнікава за кратамі. 13 траўня часовы павераны прысутнічаў на судовым пасяджэньні ў справе Ўладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага і сяброў іх ініцыятыўных груп.

Таксама ён выказаў занепакоенасьць сытуацыяй, што склалася ў беларускай прэсе, у прыватнасьці пагрозай закрыцьця газэт "Народная воля" і "Наша ніва" і абвінавачаньнем гарадзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG