У чацьвёрты дзень працэсу над экс-кандыдатамі у прэзыдэнты Ўладзімерам Някляевым і Віталем Рымашэўскім, а таксама маладафронтаўкай Настай Палажанкай, актывістамі кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандрам Фядутам, Андрэем Дзьмітрыевым і Сяргеем Вазьняком слухалі паказаньні сьведкаў, а таксама разглядалі пісьмовыя матэрыялы справы. Амаль гадзіну пракурор па ролях зачытваў радрукоўкі тэлефонных размоваў Някляева.
У першай палове дня ў судзе выступалі сьведкі: праваабаронца Наста Лойка, юрыст пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін, журналісты Віктар Марціновіч і Пётар Марцаў, выдавец Павал Жук, кіроўцы аўтобусаў, якія 19 сьнежня вымушыня былі зьмяніць маршрут руху. Некаторыя сьведкі не зьявіліся, і судзьдзя прыняла рашэньне пачаць разглядаць пісьмовыя матэрыялы справы. Адвакаты пярэчылі, але да іх суд не прыслухаўся.
Абвінаваўца Кажэўнікаў паведаміў, што некалькі тэлефонаў Някляева праслухоўваліся з 9 па 18 сьнежня з санкцыі намесьніка генэральнага пракурора Віктара Конана.
Віталь Рымашэўскі ў працэсе заявіў, што «слухаць чужыя размовы непрыстойна, ён лічыць некарэктным прысутнічаць у залі, паколькі яго асабіста гэтыя размовы ня тычацца. Але судзьдзя сказала, што Рымашэўскі павінен застацца. У перапынку Віталь Рымашэўскі сказаў, што яго гэта не зьдзівіла:
«Для ўмоваў Рэспублікі Беларусь гэта нармальная зьява, як паказалі судовыя працэсы. Гэта норма нашага жыцьця. У эўрапейскім, дэмакратычным судзе, пэўна, не. Па-чалавечы можна абурацца, але нічога нечаканага для мяне няма, на жаль. Хаця, безумоўна, ганебна. Я б не хацеў, шчыра кажучы, ні прысутнічаць, ні слухаць усе гэтыя рэчы. Але вымушаны».
Пракурор па ролях зачытаў размовы Някляева з Саньнікавым, а таксама з журналістамі «Народнай Волі», радыё «Коммерсант FM», Радыё Свабода.
На думку Андрэя Дзьмітрыева, такія рэчы зьяўляюцца маральнымі, калі яны выкрываюць нейкае злачынства. Калі б, да прыкладу, былі агучаныя перамовы людзей, якія зладзілі выбух у менскім мэтро, гэта было б яшчэ можна зразумець:
«А калі агучваюцца размовы кандыдата ў прэзыдэнты (нават ня важна, які ў чалавека статус, кандыдат ён ці просты чалавек), прычым, гэта яго прыватныя размовы, і, да таго ж, яны не агучваюцца цалкам. Як сказаў сёньня Някляеў, былі выбраныя менавіта тыя ўрыўкі, дзе тое, што ён кажа, можа трактавацца як абраза ці некарэктныя выказваньні на адрас іншага чалавека, які таксама тут прысутнічае. І гэта зроблена наўмысна, каб проста раззлаваць людзей, проста пасварыць іх паміж сабой».
Пры канцы паседжаньня адвакат Някляева Уладзімер Букштынаў заявіў хадайніцтва аб дасьледаваньні легітымнасьці пастановы намесьніка генпракурора Конана аб праслухоўваньні тэлефонных размоваў свайго падабароннага, тым больш што ў той час ён быў кандыдатам у прэзыдэнты. Судзьдзя хадайніцтва адхіліла.
Працяг працэсу — у чацьвер а 10-й раніцы.
У першай палове дня ў судзе выступалі сьведкі: праваабаронца Наста Лойка, юрыст пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін, журналісты Віктар Марціновіч і Пётар Марцаў, выдавец Павал Жук, кіроўцы аўтобусаў, якія 19 сьнежня вымушыня былі зьмяніць маршрут руху. Некаторыя сьведкі не зьявіліся, і судзьдзя прыняла рашэньне пачаць разглядаць пісьмовыя матэрыялы справы. Адвакаты пярэчылі, але да іх суд не прыслухаўся.
Абвінаваўца Кажэўнікаў паведаміў, што некалькі тэлефонаў Някляева праслухоўваліся з 9 па 18 сьнежня з санкцыі намесьніка генэральнага пракурора Віктара Конана.
Я б не хацеў, шчыра кажучы, ні прысутнічаць, ні слухаць усе гэтыя рэчы.
Віталь Рымашэўскі ў працэсе заявіў, што «слухаць чужыя размовы непрыстойна, ён лічыць некарэктным прысутнічаць у залі, паколькі яго асабіста гэтыя размовы ня тычацца. Але судзьдзя сказала, што Рымашэўскі павінен застацца. У перапынку Віталь Рымашэўскі сказаў, што яго гэта не зьдзівіла:
«Для ўмоваў Рэспублікі Беларусь гэта нармальная зьява, як паказалі судовыя працэсы. Гэта норма нашага жыцьця. У эўрапейскім, дэмакратычным судзе, пэўна, не. Па-чалавечы можна абурацца, але нічога нечаканага для мяне няма, на жаль. Хаця, безумоўна, ганебна. Я б не хацеў, шчыра кажучы, ні прысутнічаць, ні слухаць усе гэтыя рэчы. Але вымушаны».
Пракурор па ролях зачытаў размовы Някляева з Саньнікавым, а таксама з журналістамі «Народнай Волі», радыё «Коммерсант FM», Радыё Свабода.
На думку Андрэя Дзьмітрыева, такія рэчы зьяўляюцца маральнымі, калі яны выкрываюць нейкае злачынства. Калі б, да прыкладу, былі агучаныя перамовы людзей, якія зладзілі выбух у менскім мэтро, гэта было б яшчэ можна зразумець:
Гэта зроблена наўмысна, каб проста раззлаваць людзей, проста пасварыць іх…