У блогу на вэб-сайце расейскага радыё "Эхо Москвы" Яраслаў Раманчук напісаў, што Ірына Халіп "у прынцыпе не павінна быць на лаве падсудных. Як і ўсе тыя, хто сабраўся 19 сьнежня ў цэнтры Менску, каб выказаць свае адносіны да фальшывых вынікаў прэзыдэнцкай кампаніі".
"Я... раскайваюся перад Ірынай, – піша Яраслаў Раманчук у сваім блогу. -- Раскайваюся і прашу прабачэньня. За сказанае не па сваёй волі, вымаўленае пад моцным ціскам. Слава Богу, што ўсе засталіся жывыя. Для мяне тады гэта было галоўным. Сёньня галоўнае, каб не засудзілі Ірыну. Каб яна была свабоднай, каб яе сям'я была разам, каб у Беларусі не было палітзьняволеных".
У папярэднім сваім блогу на "Эхо Москвы" Яраслаў Раманчук, сярод іншага, выказаў меркаваньне, што цяпер у Беларусі "усе погляды зьвернутыя на Лукашэнку. Чаканьні растуць з кожным днём...А. Лукашэнка можа стаць неа-Гарбачовым. Альбо беларускім Дэн Сяопінам/Лі Куан Ю".