Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюз палякаў хоча дапамагчы сям’і Андрэя Пачобута


У не прызнаваным беларускімі ўладамі Саюзе палякаў у Горадні паўстала ініцыятыва падтрымаць матэрыяльна сям’ю Андрэя Пачобута, які знаходзіцца пад вартай. На сходзе гарадзкой арганізацыі Саюзу, дзе прысутнічала прыблізна сто восемдзесят чалавек, абрана ініцыятыўная група з трох асобаў, каб стварыць камітэт дапамогі. Мэта — сабраць грошы для Аксаны Пачобут і яе двух дзетак.

У Саюзе палякаў працягваюць таксама зьбіраць подпісы пад хадайніцтвам аб зьмене Андрэю Пачобуту меры стрыманьня. Нагадаем: нядаўна сьледчы абласной пракуратуры Арсені Нікольскі не задаволіў некалькі дзясяткаў такіх хадайніцтваў.

Андрэй Пачобут — кіраўнік Галоўнай рады Саюзу палякаў, не прызнаванага беларускімі ўладамі. Ён карэспандэнт польскай "Газэты выборчай". Цяпер ён пад сьледзтвам, яго абвінавачваюць у абразе прэзыдэнта (частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу), у справе таксама яшчэ адзін артыкул — 367, частка 1 — аб паклёпе на прэзыдэнта. У аснове справы — публікацыі журналіста, большая частка якіх узятая з "Газэты выборчай".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG