Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Казаць пра сыстэмную эканамічную лібэралізацыю пакуль нельга».


Сяргей Балыкін
Сяргей Балыкін

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што трэба перагледзець працу Рады разьвіцьця прадпрымальніцтва ў Беларусі. Трэба, каб была зваротная сувязь з прадпрымальніцкай супольнасьцю«, — заявіў Лукашэнка. Ці азначае гэта, што кіраўніцтва дзяржавы гатовае больш зьвяртаць увагу на меркаваньне бізнэсу? Што зроблена ў краіне для рэалізацыі дырэктывы аб лібэралізацыі эканомікі? На гэтыя пытаньні адказвае юрыст і прадпрымальнік Сяргей Балыкін.

Цыганкоў: Аляксандар Лукашэнка ня першы раз гаворыць пра тое, што трэба слухаць прадпрымальнікаў, іхнія прапановы па ўдасканальваньні заканадаўства і падатковай сыстэмы. «Прадпрымальнікі павінны выказваць альтэрнатыўны чынавенскаму пункт гледжаньня», — заявіў Лукашэнка. Наколькі гэтыя заявы могуць быць ажыцьцёўленыя на практыцы? Чаму папярэднія такія заявы не былі ўведзеныя ў жыцьцё?

Балыкін: Шчыра кажучы, я лічу, што гэта нейкія словы адчаю. Стан эканомікі зараз вельмі кепскі, і Лукашэнка шукае нейкі выхад — кідаецца да ўсіх, у тым ліку і прадпрымальнікаў.

Але насамрэч гэта добра. Але ж хто вінаваты ў тым, што гэтая Рада была неэфэктыўнай? Сам Лукашэнка, ён туды прызначаў людзей. Там было шмат людзей неадукаваных, недасьведчаных, якія прызвычаіліся працаваць толькі пад дахам дзяржавы, і гэтай Радай яны карысталіся толькі дзеля таго, каб мець «выхады» на чынавенства, і рашаць свае пытаньні. Таму гэта быў неэфэктыўны орган, бо там не было ініцыятыўных людзей, якіх у краіне ўвогуле няшмат.

Цыганкоў: Напярэдадні Новага году Лукашэнка падпісаў Дырэктыву аб лібэралізацыі. За гэтыя 5 месяцаў ці зробленыя ў краіне нейкія крокі па яе ажыцьцяўленьні?
Казаць пра нейкую сыстэмную эканамічную лібэралізацыю пакуль нельга.

Балыкін: Штосьці зроблена. Адпусьцілі цэны, спрасьцілі бухгалтэрыю. Але гэтыя крокі такія невялічкія, такія лякальныя посьпехі, што казаць пра нейкую сыстэмную эканамічную лібэралізацыю пакуль нельга.

Цыганкоў: Лукашэнка таксама заявіў пра тое, што кіраўніцтву прадпрыемстваў і арганізацыяў неабходна прадставіць большыя правы для кіраваньня працэсамі ў працоўным калектыве. Якія могуць быць рэальныя дзеяньні ўлады ў гэтым накірунку?

Балыкін: Тут залежыць ад таго, якая гэта ўласнасьць. Калі гэта прыватныя прадпрыемствы, то дзяржаве там увогуле няма чаго рабіць. Калі размова ідзе пра дзяржаўныя прадпрыемствы, то дзяржава павінна неяк кантраляваць сваю ўласнасьць. І тут трэба глядзець, якія паўнамоцтвы будуць дадзены кіраўнікам. Калі гэта тычыцца прыняцьця рашэньняў аб выпуску прадукцыі, скарачэньні ці спыненьні вытворчасьці, то гэта добра. А калі гэта будуць паўнамоцтвы па продажы ўласнасьці, то гэта будзе ствараць падставы для карупцыі.

Увогуле, на маю думку, дзяржава павінна зараз сыходзіць з эканомікі, мусіць быць прыватны капітал, і прыватны ўласьнік будзе хутчэй вырашаць такія пытаньні.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG