Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк перастаў даваць валюту для закупу лекаў?


Нацыянальны банк Беларусі не камэнтуе інфармацыю аб прыпыненьні продажу валюты на біржы па афіцыйным курсе для куплі мэдыкамэнтаў. Раней такую інфармацыю распаўсюдзіла агенцтва «Рэйтар».

«Рэйтар» спаслаўся на крыніцу, блізкую да Нацбанку. Урад нібыта занепакоены рэзкім ростам куплі валюты на біржы для аплаты мэдыкамэнтаў.

"Нацыянальны банк не пацьвярджае і не абвяргае гэтую інфармацыю", — заявіў БелаПАН прэс-сакратар — начальнік упраўленьня інфармацыі галоўнага банку краіны Анатоль Драздоў. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што заяўкі на продаж валюты для куплі мэдыкамэнтаў і аплаты іншага крытычнага імпарту задавальняюцца на біржы ў поўным аб'ёме.

Тым часам афіцыйны курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў 5 траўня зьнізіўся на 6 рублёў і склаў 3.001 рубель.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG