Пасольства Расеі ў Беларусі мае інфармацыю пра затрыманьне расейскага грамадзяніна, журналіста і праваабаронцы Аляксандра Лашманкіна і просіць беларускі бок паведаміць, якія былі матывы затрыманьня.
Пра гэта паведаміў РИА Новости прадстаўнік амбасады Расеі ў Беларусі Вадзім Гусеў.
"Мы зьвярнуліся да беларускага боку з просьбай растлумачыць матывы і акалічнасьці затрыманьня расейскага грамадзяніна", — сказаў Гусеў.
Галоўны рэдактар самарскага праваабарончага інфармагенцтва "Свабода" Аляксандар Лашманкін быў зьняты зь цягніка Чалябінск — Берасьце беларускімі праваахоўнымі органамі.
"Цяпер мы чакаем адказу ад беларускага боку", — сказаў Гусеў.
"Аляксандар Лашманкін ехаў у Беларусь як афіцыйна акрэдытаваны журналіст для асьвятленьня сытуацыі ў краіне пасьля падзей 19-га сьнежня мінулага года. Нежаданьне прадстаўнікоў праваахоўных органаў даваць камэнтары пра прычыны яго затрыманьня і супярэчлівая інфармацыя ад іх даюць нам падставы меркаваць, што ў дадзеным выпадку мае месца не што іншае як спроба перашкодзіць прафэсійнай дзейнасьці журналіста ", - адзначыў Канстанцін Баранаў, прадстаўнік Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусі.
На мінулым тыдні ў Менску быў затрыманы яшчэ адзін расейскі праваабаронца Андрэй Юраў, якому было прапанавана пакінуць краіну на працягу 24 гадзін.