Былы кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус накіраваў заяву на імя пракурора Менску Мікалая Куліка. Палітык скардзіцца на дзеяньні сьледчага Анатоля Сукалы, які вядзе яго крымінальную справу.
“Абвінавачваньне сьледзтва не адпавядае ні матэрыялам справы, ні маім фізычным дзеяньням”, — сказаў Вус у інтэрвію БелаПАН. Паводле яго меркаваньня, дзеяньні сьледчага падпадаюць пад частку 2 артыкула 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп, <…> спалучаны з абвінавачваньнем ва ўчыненьні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства).
“Мяне абвінавачваюць у тым, што, выступаючы на першым канале тэлебачаньня і па радыё, я заклікаў выбаршчыкаў прыйсьці на плошчу 19 сьнежня, хоць па радыё я наогул не выступаў. Мяне таксама абвінавачваюць у закліках праз інтэрнэт”, — паведаміў Вус. Ён заявіў, што гэтыя зьвесткі не адпавядаюць рэчаіснасьці.
Вус паведаміў таксама, што сьледзтва выставіла яму абвінавачваньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў на той падставе, што нібы ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня яго сын Іван падлічыў колькасьць міліцэйскіх аўтобусаў, а ён, у сваю чаргу, быццам бы перадаў гэтыя зьвесткі Мікалаю Статкевічу. Вус сьцьвярджае, што ў плянаваньні і арганізацыі масавых беспарадкаў ня ўдзельнічаў.
“Сьледзтва таксама абвінавачвае мяне ва “ўпушчаным прыбытку рэстарана “Макдональдс” на суму 8,4 млн. беларускіх рублёў”, — сказаў Вус.
Як паведаміў Свабодзе мэнэджэр па маркетынгу і сувязях з грамадзкасьцю ЗП “Рэстараны Макдональдс” Артур Юран, ніякіх іскавых патрабаваньняў "Макдональдс" Дзьмітрыю Вусу не выстаўляў.
Паводле Вуса, цяпер ён знаёміцца з матэрыяламі справы, якая займае восем тамоў. Ён хацеў заключыць дагавор з адвакацкай фірмай, аднак яго адмовіліся абараняць 30 адвакатаў, пабаяўшыся пазбавіцца ліцэнзіі. Экс-кандыдату ўсё ж удалося знайсьці адваката, які будзе абараняць яго з 24 сакавіка.
Былым кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаю Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу прад'яўлена абвінавачваньне арганізацыі масавых беспарадкаў. Ім пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.